This website uses different cookies. We use cookies to personalize content, provide social media features, and analyze traffic to our website. Some cookies are placed by third parties that appear on our pages. You can find more information and options to choose from in our Privacy Policy and Configurations for usage.
Матэрыялы ўрока
Матэрыялы для ўрокаў гісторыі па тэме "Другая сусветная вайна"
Перайсці да матэрыялаў урокаўДругую сусветную вайну памятаюць па-рознаму ў розных краінах. У некаторых з іх, тых, якія ўваходзяць цяпер у склад Еўрапейскага саюза, па сутнасці, мы бачым гістарычную карціну, дзе ёсць адзін агрэсар (нацысцкая Германія), супраць якога змагалася кааліцыя саюзнікаў. І наадварот, "малюнак" становіцца больш складаным у краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, дзе для многіх вызваленне Чырвонай арміяй азначала падпарадкаванне іншаму таталітарнаму рэжыму.
Вынікам вышэйзгаданага стала фармаванне адрознай памяці пра вайну ў розных дзяржавах, а таксама розных падыходаў да выкладання гісторыі пра вайну. Нават часовыя рамкі вайны адрозніваюцца ў залежнасці ад краіны. Для Германіі, Польшчы і тых тэрыторый сучаснай Беларусі, якія ўваходзілі ў склад Польшчы да 1939 года, вайна пачалася 1 верасня 1939 года з уварвання нямецкіх войскаў на тэрыторыю Польшчы, тады як для Расіі і Усходняй Беларусі пачаткам вайны стала дата 22 чэрвеня 1941 года, калі нямецкія войскі напалі на СССР. Аналагічным чынам, вайна не завяршылася ў адзін і той жа дзень для ўсіх. У Еўропе вайна скончылася 8/9 мая, тады як на Далёкім Усходзе яна працягвалася да 2 верасня.
У межах нашага праекта мы паспрабуем трохі зблізіць пазіцыі такой рознай (а часам і канфліктнай) памяці. У навучальных камплектах, распрацаваных спецыялістамі з Беларусі, Германіі, Польшчы, Украіны і Расіі, мы разглядаем тэмы, якія адносяцца да Другой сусветнай вайны.
Мы прапануем свой падыход для азнаямлення навучэнцаў з гэтымі адрозненнямі – падыход, заснаваны на выкарыстанні сучасных інавацыйных методык выкладання, ужыванні гістарычных і сучасных графічных матэрыялаў, а таксама вытрымак з успамінаў, дзённікаў і публікацый у прэсе за гэты перыяд. Мы шчыра спадзяемся, што гэта будзе важны (нават калі і сціплы) крок на шляху да лепшага разумення нашай памяці аб самай буйной вайне ў гісторыі чалавецтва і, такім чынам, да лепшага разумення далікатных тэм у гісторыі.
Мы аб'ядналі сапраўдныя першакрыніцы дзеля таго, каб навучэнцы змаглі іх прааналізаваць, абмеркаваць і паразважаць над імі. Разам з тым мы рэкамендуем выкладчыкам уносіць змены ва ўрокі з улікам уласных практык і пераваг і, у прыватнасці, выкарыстоўваць мясцовыя і асабістыя першакрыніцы, калі, на думку настаўнікаў, гэта дапаможа зрабіць мінулае больш блізкім для навучэнцаў.
Мы запусцілі гэты праект у 2020 годзе ў супрацоўніцтве са спецыялістамі з Беларусі, Германіі, Польшчы і Расіі; тым не менш наша мэта – пашырэнне праекта для ўключэння іншых краін. Такім чынам, мы спадзяемся пашырыць нашу працу па асвятленні розных пунктаў гледжання на Другую сусветную вайну і на іншыя складаныя гістарычныя падзеі, а таксама па прасоўванні розных спосабаў аналізу і вывучэння гісторыі.
Пачатак і заканчэнне Другой сусветнай вайны
Дзеці ў гады Другой сусветнай вайны
Наступствы Другой сусветнай вайны
Памяць і мемарыялізацыя Другой сусветнай вайны ў розных краінах
Гвалтоўны ўгон моладзі на працу ў Германію падчас Другой сусветнай вайны
Змена дзяржаўных межаў у выніку Другой Сусветнай вайны
Канфлікты памяці: Відэа
Другая сусветная вайна: Храналогія і ключавыя падзеі
Pedagogical Guide to Teaching History through the use of World War II Memorials