This website uses different cookies. We use cookies to personalize content, provide social media features, and analyze traffic to our website. Some cookies are placed by third parties that appear on our pages. You can find more information and options to choose from in our Privacy Policy and Configurations for usage.
Мы даследуем феномен гістарычнай памяці
Праграма «Паралелі памяці» даследуе феномен гістарычнай памяці. Якая сувязь паміж мінулым і цяперашнім часам? Як гістарычныя падзеі фармуюць сучасныя грамадствы ў розных краінах?
У межах нашай праграмы мы ствараем прастору для канструктыўнага дыялогу, які ўлічвае розныя падыходы да разумення гісторыі XX і XXI стагоддзяў. Мы разглядаем увесь спектр меркаванняў і шукаем кропкі дотыку. «Паралелі памяці» - ініцыятыва Civil Society Forum e.V., якая рэалізуецца ў супрацоўніцтве з нашымі міжнароднымі партнёрамі.
Паралелі
памяці
ў лічбах
Вандроўная выстава
Выстава “Розныя войны” дэманстравалася ў ЕС, Расіі і Беларусі. Выстава паказвае як Другая сусветная война адлюстроўваецца ў школьных падручніках гісторыі шасці краін: Чэхіі, Германіі, Італіі, Польшчы, Літвы і Расіі.
Матэрыялы да ўрокаў
У 2020 годзе мы стварылі матэрыялы да ўрокаў гісторыі для вучняў 13-19 гадоў на беларускай, англійскай, нямецкай, польскай і рускай мовах. У 2021 годзе да праекта далучылася Украіна.
Нарошчванне патэнцыялу
У 2020 – 2021 гадах настаўнікі з Беларусі, Германіі, Польшчы, Расіі і Украіны прынялі ўдзел у нашых вэбінарах па развіцці патэнцыялу і воркшопе па метадалогіі і паглыбляліся ў тое, як выкладаць гісторыю з розных перспектыў.
Гісторыя Другой сусветнай вайны
У нашых матэрыялах да урокаў і мультымедыя мы прадстаўляем розныя тэмы, звязаныя з гісторыяй Другой сусветнай вайны.
Каманда
Маркус Чавас
Кіраўнік праекта Civil Society Forum e.V.
У межах Форума ён працуе ў асноўным з праграмай «Паралелі памяці». Апроч кіравання акаўнтамі праграмы ў сацыяльных сетках, ён каардынаваў працу адной з міжнародных груп, якія складалі ў 2021 годзе планы ўрокаў. Ён асабліва цікавіцца гісторыяй і тым, як яна выкарыстоўваецца ў сучасных палітычных дэбатах, вывучаў нямецкую, рускую мовы і міжнародныя адносіны ў Вялікабрытаніі і Нідэрландах.
Крысціна Смаліянінавайце
Намеснік дырэктара Civil Society Forum e.V. і кіраўнік праграмы «паралелі памяці»
Яна ініцыявала ў 2013 годзе Працоўную групу Форума па гістарычнай памяці і адукацыі, а таксама ў 2020 годзе гістарычную праграму Форума «Паралелі памяці». Яна была адной з куратарак выставы "Розныя войны: нацыянальныя школьныя падручнікі па Другой сусветнай вайне" і суаўтарам суправаджальнага каталога. Крысціна вывучала культурную спадчыну і мовы ў Літве, Германіі і Турцыі.
ПРЫ ПАДТРЫМЦЫ