This website uses different cookies. We use cookies to personalize content, provide social media features, and analyze traffic to our website. Some cookies are placed by third parties that appear on our pages. You can find more information and options to choose from in our Privacy Policy and Configurations for usage.
Матэрыялы ўрока
Матэрыялы для ўрокаў гісторыі па тэме "Другая сусветная вайна" і іншым канфліктам
Перайсці да матэрыялаў урокаўПраграма “Паралелі памяці” пачалася ў 2020 годзе з простага назірання аб тым, што ў розных краінах Другую сусветную вайну памятаюць па-рознаму. У некаторых з іх, тых, якія ўваходзяць цяпер у склад Еўрапейскага саюза, па сутнасці, мы бачым гістарычную карціну, дзе ёсць адзін агрэсар (нацысцкая Германія), супраць якога змагалася кааліцыя саюзнікаў.
І наадварот, карціна становіцца больш складанай у краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, дзе для многіх вызваленне Чырвонай арміяй азначала падпарадкаванне іншаму таталітарнаму рэжыму.
Вынік гэтага -- вельмі адрозная памяць пра вайну ў розных дзяржавах, а таксама моцныя адрозненні падыходаў да выкладання гісторыі вайны. У межах нашага праекта мы паспрабуем трохі зблізіць пазіцыі такой рознай (а часам і канфліктнай) памяці.
У 2023 годзе наша ўвага ссунулася з Другой сусветнай вайны на пазнейшыя канфлікты ў постсавецкіх дзяржавах – у Арменіі, Грузіі і Малдове. У рамках гэтай працы, штуршком для якой стала вайна Расіі ва Украіне, мы шукаем метады, якія можна выкарыстоўваць для выкладання канфліктаў нядаўніх і тых, што яшчэ доўжацца, -- яны часта з'яўляюцца надзвычай далікатнымі тэмамі.
У 6 камплектах урокаў, падрыхтаваных выкладчыкамі і экспертамі з Беларусі, Германіі, Польшчы, Расіі і Украіны, мы разглядаем 6 тэм, звязаных з Другой сусветнай вайной.
Акрамя таго, мы прадстаўляем пашыраны педагагічны дапаможнік у выкладанні гісторыі Другой сусветнай вайны з выкарыстаннем мемарыялаў, у якім змяшчаецца яшчэ 8 матэрыялаў для ўрокаў.
Нарэшце, відэаматэрыялы, такія як кароткі анімацыйны ролік пра піраміду Олпарта, можна выкарыстоўваць для прэзентацыі складаных тэм у класе. У 2024 годзе будуць даступныя новыя матэрыялы аб Нагорна-Карабахскім канфлікце, які працягваецца, грузінскім дзяржаўным перавароце (1991-1992) і вайне ў Прыднястроўі (1992).
Супольна з больш як 80 выкладчыкамі з усяго свету мы сабралі шырокі спектр зыходных матэрыялаў, якія студэнты могуць аналізаваць, абмяркоўваць і разважаць. З дапамогай гэтых старанна адабраных крыніц мы спадзяёмся прадставіць шматбаковы погляд на гісторыю, які паспрыяе паразуменню.
Разам з тым мы рэкамендуем выкладчыкам уносіць змены ва ўрокі з улікам уласных практык і пераваг і, у прыватнасці, выкарыстоўваць мясцовыя і асабістыя першакрыніцы, калі, на думку настаўнікаў, гэта дапаможа зрабіць мінуўшчыну больш блізкай для навучэнцаў.
Мы шчыра спадзяёмся, што гэта будзе важны (хай сабе і сціплы) крок на шляху да лепшага разумення нашай памяці аб самай буйной вайне ў гісторыі чалавецтва і, такім чынам, да лепшага разумення далікатных тэм у гісторыі.
Пачатак і заканчэнне Другой сусветнай вайны
Дзеці ў гады Другой сусветнай вайны
Наступствы Другой сусветнай вайны
Памяць і мемарыялізацыя Другой сусветнай вайны ў розных краінах
Гвалтоўны ўгон моладзі на працу ў Германію падчас Другой сусветнай вайны
Змена дзяржаўных межаў у выніку Другой Сусветнай вайны
Канфлікты памяці: Відэа
Другая сусветная вайна: Храналогія і ключавыя падзеі
Pedagogical Guide - Teaching history through the use of World War II memorials
Video: War Is Not Over
Видео: Измерение предрассудков: шкала Олпорта
Pedagogical Guide - Teaching sensitive history: Conflicts in the post-Soviet space