«Паралелі памяці» на Еўрапейскіх днях інавацый у гістарычнай адукацыі

«Паралелі памяці» на Еўрапейскіх днях інавацый у гістарычнай адукацыі

10 сакавіка 2023 года кіраўнік праектаў «Паралелі памяці» (ПП) Маркус Чавас і амбасадарка ПП Ірына Кашталян прэзентавалі праграму «Паралелі памяці» на Еўрапейскіх днях інавацый у гістарычнай адукацыі, трохдзённай канферэнцыі для спецыялістаў і экспертаў у галіне гістарычнай адукацыі.

На канферэнцыі, якая прайшла ў Доме еўрапейскай гісторыі ў Бруселі, мы прадставілі гісторыю ініцыятывы, а таксама наш новы метадычны дапаможнік (размешчаны на нашым сайце) і, у прыватнасці, фрагмент урока аб помніках ахвярам Катынскага расстрэлу.

Інфармацыя аб праграме «Паралелі памяці» цяпер таксама ўключана ў «Лічбавы хаб» HISTOLAB, базу звестак для экспертаў і арганізацый гістарычнай адукацыі, якая дазваляе знаходзіць патэнцыйных партнёраў па праектах.

HISTOLAB — супольная ініцыятыва Еўрапейскага саюза і Рады Еўропы, мэта якой — даць новыя імпульсы развіццю гістарычнай адукацыі, канцэнтруючы інавацыйныя ідэі ў выкладанні гісторыі.
Спіс навін

This website uses different cookies. We use cookies to personalize content, provide social media features, and analyze traffic to our website. Some cookies are placed by third parties that appear on our pages. You can find more information and options to choose from in our Privacy Policy and Configurations for usage.

Прыняць Адмовіць