Міні-занятак па лініі часу на кніжнай закладцы

Дар'я Касякова Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт, Мінск, Беларусь / Ірына Кашталян Гістарычная майстэрня імя Леаніда Левіна, Мінск, Беларусь

14-18 гадоў

10 хв

Мэтавая група

Навучэнцы ад 14 гадоў.

Працягласць

10 хвілін + тлумачэнні настаўніка.

Мэта

Паўтарэнне тэмы Другой сусветнай вайны, дадатак да абмеркавання.

Задачы

  • сістэматызаваць важнейшыя даты Другой сусветнай вайны ва ўспрыманні вучняў;
  • асэнсаваць розніцу ў разуменні розных дат Другой сусветнай вайны ў культуры памяці розных краін;
  • фармаваць у навучэнцаў меркаванне пра важнасць захавання агульнаеўрапейскай памяці пра Другую сусветную вайну праз агульныя даты ў гісторыі.

Формы працы

Франтальная, індывідуальная.

Метады

"INSERT", дыскусія.

Матэрыялы

Лінія часу з закладкі (колькасць копіяў роўная колькасці вучняў).

Настаўнік раздае копіі лініі часу кожнаму вучню, прапануе ўважліва праглядзець усе даты на шкале і выканаць заданне (2 хв. + час на тлумачэнне настаўніка):

Пазначце каля дат значкамі сваё стаўленне:

  • V — «Гэтая інфармацыя мне ўжо вядомая»;
  • + — «Новыя факты для мяне»;
  • ? — «Патрэбныя тлумачэнні, удакладненні».

Затым выкладчык збірае ў класе / групе меркаванні пра тое, што было цалкам новым для іх, удакладняе інфармацыю па датах, якія засталіся незразумелымі для навучэнцаў.

Вучням прапануецца пракаментаваць: якіх датаў на іх думку не хапае на дадзенай шкале, што яны б хацелі дадаць і чаму (2 хв.).

Пасля настаўнік арганізуе невялікую дыскусію па пытанні: ці ёсць сярод згаданых дат якія-небудзь, якія могуць быць па-рознаму ўспрыняты / сфармуляваны ў розных краінах і чаму (5 хв.).

Завяршальны этап занятку – рэфлексія навучэнцаў пра тое, якія з датаў на іх думку самыя важныя для захавання памяці пра Другую сусветную вайну і чаму (1 хв.).

Шкала часу

Сакавік 1935 г.

Адольф Гітлер дэнансаваў Версальскую дамову

Сакавік 1936 г.

Германія зноў захапіла Рэйнскую вобласць

Кастрычнік 1938 г.

Мюнхенская канферэнцыя

9 лістапад 1938 г.

“Крыштальная ноч”, або “Ноч пабітых вітрын” (“Kristallnacht”)

23 жніўня 1939 г.

Дамова пра ненападзенне паміж СССР і Германіяй, або Пакт Молатава – Рыбентропа

1 верасня 1939 г.

Уварванне Германіі ў Польшчу

3 верасня 1939 г.

Вялікабрытанія і Францыя абвясцілі вайну Германіі

17 верасня 1939 г.

Уваходжанне Чырвонай арміі ў Польшчу

28 верасня 1939 г.

Савецка-нямецкая дамова аб сяброўстве і межах

30 лістапада 1939 г.

Пачатак савецка-фінскай вайны

Чэрвень 1940 г.

Уключэнне Літвы, Латвіі і Эстоніі ў склад СССР

22 чэрвеня 1941 г.

Германія напала на Савецкі Саюз

Чэрвень – ліпень 1941 г.

Абарона Брэсцкай крэпасці

28 чэрвень 1941 г.

Нямецкія войскі акупавалі Мінск

Верасень 1941 г. – люты 1942 г.

Бітва за Маскву

20 студзеня 1942 г.

Ванзейская канферэнцыя

Ліпень 1942 г. – люты 1943 г.

Сталінградская бітва

Ліпень – жнівень 1943 г.

Курская бітва

6 чэрвеня 1944 г.

Уварванне войск саюзнікаў у Нармандыю («Дзень Д»)

Чэрвень – жнівень 1944 г.

Пачатак аперацыі «Баграціён»

3 ліпеня 1944 г.

Вызваленне Мінска

1 жніўня – 2 кастрычніка 1944 г.

Варшаўскае паўстанне

27 студзеня 1945 г.

Вызваленне канцлагера Аўшвіц

Люты 1945 г.

Ялцінская канферэнцыя

Красавік – май 1945 г.

Бітва за Берлін

8/9 мая 1945 г.

Капітуляцыя Германіі

Ліпень – жнівень 1945 г.

Патсдамская канферэнцыя

6 і 9 жніўня 1945 г.

ЗША падверглі атамнай бамбардзіроўцы Хірасіму і Нагасакі

2 верасня 1945 г.

Капітуляцыя Японіі

Лістапад 1945 г. – кастрычнік 1946 г.

Нюрнбергскі працэс

This website uses different cookies. We use cookies to personalize content, provide social media features, and analyze traffic to our website. Some cookies are placed by third parties that appear on our pages. You can find more information and options to choose from in our Privacy Policy and Configurations for usage.

Прыняць Адмовіць