План урока

Джаана Войдон Уроцлаўскі ўніверсітэт, Вроцлаў, Польшча

16-19 гадоў

90 minutes

Уступ

Карта Еўропы 1938 года

Крыніца: https://commons.wikimedia.org/wiki/File:EUROPE_1929-1938_POLITICAL_MAP.svg

Карта Еўропы пасля Другой сусветнай вайны

Крыніца: http://www.diercke.com/kartenansicht.xtp?artId=978-3-14-100790-9&seite=36&id=17472&kartennr=4

Заданне 1

Карты паказваюць вынікі вайны – змены межаў. Знайдзіце і апішыце іх.

Заданне 2

Уявіце сабе чалавека, які ў 1938 годзе жыў у Брэслау або ў Брэст-Літоўску. Што магло з ім/ёй адбыцца падчас і пасля вайны? Уявіце як мінімум тры сцэнарыі.

Заданне 3

На якой з фатаграфій прадстаўленыя не толькі вынікі, але і наступствы Другой сусветнай вайны? Растлумачце свой выбар.

Дрэздэн, частковы выгляд разбуранага цэнтра горада ўздоўж Эльбы ў напрамку Нойштата. У цэнтры выявы – Ноймаркт («Новы рынак») і руіны Фрауэнкірхе (царквы Багародзіцы). 1945 г.

Крыніца: Федэральны архіў (Bundesarchiv), Bild 146-1994-041-07 / невядомы аўтар / CC-BY-SA 3.0 https://en.wikipedia.org/wiki/Bombing_of_Dresden_in_World_War_II#/media/File:Bundesarchiv_Bild_146-1

Фантан «Дзіцячы карагод» на вакзальнай плошчы, Сталінград, пасля заканчэння Сталінградскай бітвы, 1943 г.​

Фатаграфія: https://waralbum.ru/287859/

Варшава ў руінах, 1945 г.

Фатаграфія: https://www.pikrepo.com/fcqnj/ruins-of-warsaw-in-1945-in-world-war-ii

Крэфельд, пратэсты падчас так званай “Галоднай зімы”, 1947 г.

Крыніца: Федэральны архіў (Bundesarchiv), Bild 183-B0527-0001- 753 / CC-BY-SA 3.0 https://commons.wikimedia.org/wiki/File:Bundesarchiv_Bild_183-B0527-0001-753,_Krefeld,_Hungerwinter,_Demonstration.jpg

Разбомблены Мінск, 1941 г.

Крыніца: Федэральны архіў (Bundesarchiv), Bild 141-2020 / CC-BY-SA 3.0 https://en.wikipedia.org/wiki/Bombing_of_Minsk_in_World_War_II#/media/File:Bundesarchiv_Bild_141-2020,_Weißrussland,_Minsk,_Zerstörungen.jpg

Брэслау пасля бою, 1945 г.

Фатаграфія: Публічная ўласнасць, не абароненая аўтарскім правам, https://waralbum.ru/45255/

Група A

Карты міграцыі

Абмяркоўваючы пасляваенныя біяграфіі жыхароў Брэслау і Брэста, вы, верагодна, разгледзелі магчымасць таго, што яны пераехалі ў іншыя месцы ў межах новых межаў іх даваенных краін, Германіі ці Польшчы адпаведна. Нашчадкі сям’і з Брэслау цяпер могуць жыць у Кёльне, а выхадцы з Брэста – ва Уроцлаве (гэта значыць, у даваенным Брэслау). Былі і іншыя працэсы, якія прывялі да пасляваеннай міграцыі: палітычныя рашэнні «вялікай тройкі» (Рузвельта, Чэрчыля і Сталіна) і пасляваенных урадаў нароўні з рашэннямі людзей, якія не хацелі падпарадкоўвацца гэтым рашэнням, і г.д.

Прааналізуйце карты, якія адлюстроўваюць некаторыя пасляваенныя міграцыйныя працэсы.

Пасляваенныя перасяленні і прымусовая высылка ў Германію

Крыніца: Stiftung Haus der Geschichte der Bundesrepublik Deutschland https://www.hdg.de/lemo/kapitel/nachkriegsjahre/alltag/flucht-und-vertreibung.html

Часопіс «Лайф», май 1945 г. 9 000 000 перамешчаных замежнікаў пакідаюць Германію

Перамешчаныя асобы Мільёны чалавек, якіх нацысты гвалтоўна пазбавілі месца жыхарства, пачынаюць свой вялікі пераход

Крыніца: demons.swallowthesky.org https://www.pinterest.cl/pin/482729653788619745/

У ЗША:

Крыніца. 2000 г. Статыстычны штогоднік Службы іміграцыі і натуралізацыі ЗША. Даступны па спасылцы: https://www.researchgate.net/figure/Total-immigration-to-the-United-States-1891-through-1999_fig2_8647216 на дату доступу 25 лютага 2004 года.

У Польшчы:

Крыніца: Ласкава прадастаўлена выдавецкім домам “Nowa Era”, Варшава, Польшча, www.nowaera.pl
  • Кім былі створаныя гэтыя крыніцы? Які пункт гледжання яны прадстаўляюць?
    Як вы гэта зразумелі?
  • Якім чынам міграцыя пазначаная на карце? Якія міграцыйныя аспекты відавочныя, а якія – не? Або: што трэба запазычыць з іншых крыніц для таго, каб цалкам разумець тое, што адлюстравана на картах?
  • Які сэнс нясе ў сабе кожная з крыніц, акрамя прадстаўлення статыстычных дадзеных?
 

-> Прывядзіце тры аргументы ў падтрымку сцвярджэння аб тым, што абмежаваная этнічная разнастайнасць стала адным з наступстваў Другой сусветнай вайны ў Еўропе.

-> Калектыўна абмяркуйце, якія іншыя доўгатэрміновыя наступствы маглі ў сабе несці масавыя міграцыйныя плыні па заканчэнні Другой сусветнай вайны. Прапануйце па меншай меры тры такія наступствы і абгрунтуйце свой выбар.

Група B

Дэмаграфічная статыстыка

Піраміда насельніцтва адлюстроўвае размеркаванне насельніцтва пэўнай краіны (або рэгіёна) па ўзросце і поле ў пэўнай часавай кропцы. У сваім “натуральным” выглядзе піраміда найбольш шырокая ў ніжняй частцы, з амаль сіметрычным размеркаваннем мужчын і жанчын (гэта значыць хлопчыкаў і дзяўчынак ва ўзросце 0-10 гадоў), паступова звужаючыся ў старэйшых узроставых групах. З біялагічных прычын хлопчыкаў звычайна трохі больш, чым дзяўчынак, а жанчын старэйшага ўзросту крыху больш, чым мужчын. Аднак гістарычныя падзеі, напрыклад войны, міграцыі, эпідэміі і інш., могуць прыводзіць да змяншэння (а часам і да павелічэння) пэўных узроставых ці гендарных груп насельніцтва.

Па ацэнках, у Другой сусветнай вайне загінула каля 75 мільёнаў чалавек, у тым ліку каля 20 мільёнаў салдат.

Пакажыце, як гэты вынік адлюстроўваецца ў дэмаграфічных пірамідах асобных краін у наступныя гады: 1950, 1960 і 1980.

-> Прывядзіце тры аргументы ў падтрымку наступнага сцвярджэння: нягледзячы на тое, што большасць ахвяр Другой сусветнай вайны былі грамадзянскімі асобамі, піраміды насельніцтва выразна адлюстроўваюць страты сярод вайскоўцаў.

-> Прасачыце паваеннае пакаленне «бэбі-бумераў» у пірамідах. Як можна выкарыстоўваць піраміды ў якасці доказу таго, што пакаленне «бэбі-бумераў» стала адным з наступстваў Другой сусветнай вайны?

-> Знайдзіце два іншыя кароткатэрміновыя і два доўгатэрміновыя наступствы Другой сусветнай вайны для насельніцтва аналізаванай вамі краіны.

Група C

Эканоміка: статыстычныя дадзеныя па валавым унутраным прадукце (ВУП)

Крыніца: Статыстычныя дадзеныя праекта “Мэдысан”. https://www.rug.nl/ggdc/historicaldevelopment/maddison/?lang=en
Дадзеныя па іншых краінах можна дастаткова лёгка генерыраваць.

Валавы ўнутраны прадукт (ВУП) адлюстроўвае кошт усёй вырабленай прадукцыі і паслуг, якія былі набытыя ў пэўнай краіне за пэўны перыяд часу (як правіла, за пэўны год).

Паказчык “ВУП на душу насельніцтва” разлічваецца шляхам дзялення ВУП на колькасць жыхароў дадзенай тэрыторыі. Такім чынам, з некаторымі агаворкамі, можна параўнаць матэрыяльнае становішча людзей, якія жывуць у вялікіх і малых краінах.

На графіку паказаныя змены ВУП на душу насельніцтва ў асобных краінах да, падчас і пасля Другой сусветнай вайны. Звярніце ўвагу на той факт, што некаторыя дадзеныя па ваенным перыядзе адсутнічаюць.

  1. Калі нямецкае насельніцтва пачало адчуваць на сабе эканамічныя наступствы ваеннага часу?
  2. Калі пачалося пасляваеннае аднаўленне ў Германіі, Італіі і Нідэрландах?
  3. Колькі часу спатрэбілася Нідэрландам для аднаўлення матэрыяльнага становішча сваіх грамадзян?
  4. А Германіі?
  5. Як адрозніваліся сітуацыі ў ЗША і Вялікабрытаніі?
  6. Якім чынам графік адлюстроўвае «жалезную заслону» і падзел Еўропы на Усходнюю і Заходнюю?
  7. Прывядзіце тры аргументы ў падтрымку сцвярджэння аб тым, што эканамічныя наступствы Другой сусветнай вайны ва Усходняй Еўропе былі больш цяжкімі ў параўнанні з наступствамі на Захадзе.

Вынікі

Прадстаўленне вынікаў работы кожнай з груп; упор пры гэтым трэба зрабіць на пунктах, якія падводзяць вынік груп у выдзеленых заданнях.

Дадатковае заданне. Выкарыстоўваючы крыніцы, прааналізаваныя групамі A–В, адкажыце на наступнае пытанне:

  1. Чаму пасля Другой сусветнай вайны многія перамешчаныя асобы з Усходняй Еўропы прынялі рашэнне атабарыцца ў ЗША?
  2. Ці павінны мы выкарыстоўваць прадстаўленыя паказчыкі ВУП на душу насельніцтва, нягледзячы на тое, што яны не ўлічваюць змены межаў і міграцыі?

Гісторыі людзей, якія хаваюцца за статыстыкай

Перажыты вопыт і наступствы вайны натхнілі мноства пісьменнікаў і паэтаў з розных краін. Супастаўце ўрыўкі з пасляваенных вершаў з адной з праблематык, прадстаўленых групай крыніц і прааналізаваных у гэтым занятку:

 
  • Фотаздымкі: руіны.
  • Карты: змены межаў.
  • Карты і дыяграмы: міграцыя.
  • Графікі: піраміды насельніцтва.
  • Графікі: ВУП на душу насельніцтва.
 
  1. Томас Венцлава, «На поўдзень ад праспекта» (урывак)

    У баку, у ціхім месцы, змяніўшы сваё імя,
    Напісанае раней на столькіх мовах,
    Locus amoenus майго юнацтва хаваўся паміж піваварняй,
    Вільготным праходам брамы, пакрытай шнарамі тынкоўкай
    І помнікам, які кожныя дзесяць год пагражаюць знесці.
    Тыя ж дарогі да школы, што і да вайны, але іншая краіна.
    Лютаўскае сонца, якое паліць сцены, свеціць гэтак жа, як і тады.

    Крыніца: http://vilniusreview.com/poetry/211-tomas-venclova

  2. Чэслаў Мілаш, «І ззяў гэты горад...» (урывак)

    І ззяў гэты горад, калі вярнуўся я гады пазней,
    твар за адваротам паліто, хаця нікога ўжо і не засталося
    З тых, перад кім я мог бы быць абавязаны,
    Мой сорам не вечны, правіны прабачаны.
    І ззяў гэты горад, калі вярнуўся я гадамі пазней.

    “І ззяў гэты горад...”, 1963 г.

    Крыніца: Classic Poetry Series, https://www.poemhunter.com/i/ebooks/pdf/czeslaw_milosz_2013_12.pdf

  3. Мікалай Маёраў, «Нам не дадзена ціха згніць у магіле ...»

    Нам не дадзена спакойна згніць у магіле —
    Ляжаць навыцядку, і, прыадчыніўшы труны, —
    Мы чуем гром перадранішняй страляніны,
    Заклік ахрыплай падковай трубы
    З вялікіх дарог, якімі хадзілі.

    Мы ўсе уставы ведаем на памяць.
    Што гібель нам? Мы нават смерці вышэй.
    У магілах мы пашыхтаваліся ў атрад
    І чакаем загада новага. І няхай
    Не думаюць, што мёртвыя не чуюць,
    Калі пра іх нашчадкі гавораць.

    1942 г.

    Крыніца: Poetry Lovers Page https://www.poetryloverspage.com/yevgeny/miscellaneous/mayorov/we_are_not_blessed.html

  4. Майя Трахімчык, «Наразаючы хлеб» (урывак)

    Мацярынскі голад. Агромністы рондаль гарачай вады
    І ссечанага пустазелля – камеза, лабода –
    Яна навучыла яе вызначаць іх па лісцю,
    На ўсялякі выпадак – і лыжка мукі
    Для смаку. Абед на дваццаць чалавек,
    Якія туляцца ў двух пакоях дома.

    Увесну было горш за ўсё – кветкі, спевы птушак,
    І няма чаго есці. Чакалі саспяваючае жыта і бульбу.
    Кладоўка пустая. Яна была галодная. Заўсёды галодная.
    Часам яна ела сырую пшаніцу. Такую зялёную,
    Што ад перажаваных ядраў – яшчэ малочыстых –
    Ёй станавілася кепска.

    Праз трыццаць год пасля вайны,
    Яе маці хавала папяровыя пакеты з хлебнымі сухарамі
    На верхняй паліцы яе варшаўскай кухні.
    Дваццаць, трыццаць пакетаў... Дастаткова на месяц.
    «Ніколі не выкідай хлеб», – гаварыла ей маці.
    «І памятай, што вайна – гэта голад». [...]

    2014 г.

    Крыніца: Writing the Polish Diaspora: Slicing the bread by Maja Trochimczyk, http://writingpolishdiaspora.blogspot.com/2014/07/slicing-bread-by-maja-trochimczyk.html

  5. Д’юла Ійеш (1902—1983), «Жах» (урывак)

    [...] Быццам палаючы цярновы куст Маісея,
    Кожны снарад, з раптоўным свістам,
    выбухае, штосьці ўскрыкнуўшы,
    быццам спробы Бога ці Лёсу штосьці прамовіць.

    У аледзянелым снезе тратуара
    Я бачыў чалавечую галаву,
    Падобна барэльефу, растаптанаму
    Пад шынамі нечалавечых колаў.

    Я бачыў, як немаўля, яшчэ сляпое,
    Прыціснулася да мёртвай маці:
    Не малако смактаць, а кроў,
    Кроў, у абмен на ваўнянае покрыва.

    Дзіця, узняўшы крывавы твар,
    Раптам ускрыкнула да мёртвых.
    Яго маці – самае гэта месца;
    Ён сам – тыя гады, што надыдуць наперадзе.

    1945 г.

    Крыніца: Classic Hungarian Poems of the Second World War - Hungarian Review, bit.ly/3jk5QeU

Насельніцтва пасля Другой сусветнай вайны

1950

1960

1980

This website uses different cookies. We use cookies to personalize content, provide social media features, and analyze traffic to our website. Some cookies are placed by third parties that appear on our pages. You can find more information and options to choose from in our Privacy Policy and Configurations for usage.

Прыняць Адмовіць