План урока

Aнна К. , Расія

16-19 гадоў

90 хвілін

Анатацыя

Запланавана вывучэнне гісторыі Другой сусветнай вайны праз дзённікі/успаміны дзяцей з Расіі, Беларусі, Украіны, Польшчы і Германіі. Працуючы ў міні-групах, удзельнікі навучацца чытаць дакументы асабістага паходжання, выяўляць спецыфічныя аспекты штодзённасці аўтара, а таксама параўноўваць паўсядзённае жыццё ў розных краінах. Навучэнцы змогуць зразумець і адчуць мінулае, стварыўшы гісторыі пра чалавека аднаго з імі ўзросту, удзельнічаючы ў абмеркаванні і праводзячы параўнанні з уласнай штодзённасцю. Праца з дзіцячымі дзённікамі/успамінамі дазволіць навучэнцам зразумець, як вайна змяніла штодзённае жыццё дзяцей.

Агульная мэта

Даведацца, як змянілася штодзённае жыццё дзяцей падчас Другой сусветнай вайны.

Задачы

  1. Паразважаць на тэму, што вайна – гэта не толькі гераічныя ўчынкі, але і барацьба за выжыванне. Вайна – час, калі жыццё чалавека змяняецца незалежна ад яго/яе ўзросту, месца пражывання або сацыяльнага статусу.
  2. Адчуць сябе даследчыкам штодзённасці.
  3. Параўнаць ваенную штодзённасць у розных краінах: у СССР (Украінская ССР, Беларуская ССР, Расійская Савецкая Федэратыўная Сацыялістычная Рэспубліка), у Польшчы і ў Германіі.
  4. Навучыць удзельнікаў шукаць інфармацыю (выкарыстоўваючы аналітычныя ўменні, вызначаючы важныя звесткі, праводзячы крытычны аналіз) у гістарычнай крыніцы і чытаць гістарычную крыніцу.

Метады працы

Праца з крыніцай, стварэнне аповеду, абмеркаванне, аналіз і параўнанне, праца з картай.

Абсталяванне

Раздатачны матэрыял (тэксты з дзённікаў/успамінаў, пытанні), праектар верхняга размяшчэння (пажадана), гаджэты з выхадам у інтэрнэт (мабільныя тэлефоны вучняў).

Аўтары

  • Анатоль Лістападаў, нарадзіўся ў 1929 г., жыў у горадзе Бахмачы Чарнігаўскай вобласці Украінскай ССР.
  • Людміла Леблан, нарадзілася ў 1926 г., жыла ў горадзе Бежыцы Бранскай вобласці РСФСР.
  • Віктар Чорны, нарадзіўся ў 1928 г., жыў на хутары Магільнае Барысаўскага раёна Мінскай вобласці Беларускай ССР.
  • Мікалай Бароўскі, нарадзіўся ў 1927 г. у мястэчку Астрашыцкі Гарадок Мінскага раёна Беларускай ССР.
  • Урсула Брэхт (у дзявоцтве Ліндэман), нарадзілася ў 1928 г., з Кёльна, Германія.
  • Герда Альтпетэр (у дзявоцтве Рапапорт), нарадзілася ў 1926 г., з Эсэна (Рурская вобласць, федэральная зямля Паўночны Рэйн-Вестфалія, Германія).
  • Станіслаў Р., нарадзіўся ў 1927 г., Ваўкавыскі павет (раён) Беластоцкага ваяводства, Польшча.
  • Тэрэса Сасноўска, падчас вайны паміж Польшчай і Германіяй жыла на другім беразе ракі Буг, у Сокале, падчас вайны паміж Польшчай і Германіяй.
  • Клаўс Шлім, нарадзіўся 16 ліпеня 1929 года ў Магдэбургу, пераехаў у Эсэн, Германія.

Папярэдняя падрыхтоўка дома

Пазнаёміцца з тэмай Другой сусветнай вайны па падручніках.

План і таймінг

Уводная частка Праца ў групах Прадстаўленне вынікаў працы груп Абмеркаванне і падвядзенне вынікаў
11 хвілін 22 хвіліны 37 хвілін 20 хвілін

Падрыхтоўчы этап

8 хвілін.

Прывітальнае слова настаўніка.

Настаўнік актуалізуе веды навучэнцаў пра гісторыю Другой сусветнай вайны.
Калі вайна пачалася для розных краін (Германія, Польшча, СССР)?
З якіх баявых дзеянняў пачалася вайна?
Настаўнік разглядае па карце рух лініі фронту і просіць навучэнцаў назваць месцы важных баявых дзеянняў.
Як доўга вайна доўжылася і калі яна скончылася?

Настаўнік знаёміць навучэнцаў з тэрмінам “штодзённасць” (штодзённасць цесна звязаная са штодзённай руцінай працэсаў і падзей, якія паўтараюцца). У ходзе руцінных штодзённых практык чалавек укладае пэўны сэнс у кожнае сваё дзеянне. Можна вылучыць 4 асноўныя кампаненты штодзённасці: па-першае, сацыяльныя практыкі – будзённыя або святочныя, палітычныя ці працоўныя; па-другое, інструменты, з дапамогай якіх такія практыкі здзяйсняюцца; па-трэцяе, прастора рэалізацыі практык індывідам; па-чацвёртае, сэнсавае напаўненне практык, што дазваляе адрозніваць, што добра, а што дрэнна. Прыклад: урокі гісторыі два разы на тыдзень. Інструменты: падручнік, ручка, сшытак. Прастора: вучэбная аўдыторыя ў школе. Мэта: для таго, каб навучэнцы даведаліся пра мінулае і атрымалі адзнаку згодна са сваёй паспяховасцю.

3 хвіліны.

Настаўнік тлумачыць задачу. У залежнасці ад колькасці навучэнцаў у класе настаўнік дзеліць клас на групы (максімум 8 груп) для падрыхтоўкі прэзентацый пра жыццё дзяцей у гады Другой сусветнай вайны.

Частка 1: Праца ў групах

22 хвіліны.

Навучэнцы працуюць у групах з дзённікамі/успамінамі і рыхтуюць выступ/аповед пра дзіця, якое напісала дзённік/успамін.

Частка 2: Прадстаўленне вынікаў працы груп

37 хвілін.

Кожная група па чарзе прадстаўляе аднаго з дзяцей (працягласць: 4 хвіліны на кожную групу). Такая прэзентацыя (расповед) складаецца з адказаў на пытанні (глядзіце ніжэй) пра паўсядзённае жыццё выбранага дзіцяці.

Праца з дзённікам/успамінамі і біяграфіяй дзіцяці ў групе ўключае:

  1. Працу з дакументам, вылучэнне маркерам урыўкаў/фрагментаў, якія адносяцца да пытанняў, пазнакі на палях.
  2. Работу з картай: адзначаецца месца пражывання дзіцяці ў пачатку вайны і яго/яе перамяшчэнні падчас вайны.
  3. Складанне апісання буйнога горада, горада/сяла/мястэчка, вёскі, дзе жыло дзіця (на падставе дадзеных з інтэрнэту).

Пытанні:

  1. Як клічуць дзіця і колькі гадоў яму было ў пачатку вайны?
  2. Дзе жыло дзіця да вайны: у буйным горадзе, горадзе/сяле/мястэчку ці ў вёсцы? У якой краіне? Знайдзіце гэтую вёску, горад/сяло/мястэчка, буйны горад на карце (можна скарыстаць уласныя гаджэты). Знайдзіце апісанне месца ў інтэрнэце: было гэта буйное пасяленне ці невялікае? Чым яно было вядомае (прамысловасць, сельская гаспадарка)?
  3. Як далёка знаходзіўся дадзены населены пункт ад лініі фронту?
  4. Як дзіця даведалася пра пачатак вайны?
  5. Што змянілася ў жыцці дзіцяці пасля пачатку вайны?
  6. Што рабіла дзіця ў гады вайны? Як яно дапамагала сваёй сям'і ці сябрам?
  7. З якімі праблемамі яно сутыкнулася?
  8. Што засталося нязменным падчас вайны ад яго даваеннага жыцця?
  9. Знайдзіце незразумелыя, прастамоўныя/размоўныя ці спецыфічныя словы і пашукайце іх тлумачэнне ў інтэрнэце.

Частка 3: Абмеркаванне і падвядзенне вынікаў

15 хвілін.

Абмеркаванне. Настаўнік мадэруе абмеркаванне, задаючы пытанні і ўдакладняючы дэталі.

Пытанні для абмеркавання:

  • Як адрознівалася дзіцячая штодзённасць да вайны і падчас вайны?
  • Як адрознівалася штодзённасць у розных краінах?
  • Калі дзіцяці давялося зрабіць цяжкі выбар? Чаму яно не магло паступіць інакш?
  • Чаму дзеці так спакойна пішуць пра страшныя падзеі?
  • Што асабліва ўразіла вас у дзённіках/успамінах і чаму?

5 хвілін.

Падвядзенне вынікаў. Кароткае рэзюмэ настаўніка.

This website uses different cookies. We use cookies to personalize content, provide social media features, and analyze traffic to our website. Some cookies are placed by third parties that appear on our pages. You can find more information and options to choose from in our Privacy Policy and Configurations for usage.

Прыняць Адмовіць