Інфармацыя для настаўнікаў

Джаана Войдон Уроцлаўскі ўніверсітэт, Вроцлаў, Польшча

13-16 гадоў

45 хвілін

Уступ

Уступ дазволіць навучэнцам задумацца пра наступствы вайны, “пагрузіцца” ў нейкай ступені ў пасляваенныя рэаліі, прадстаўленыя на фотаздымках, а таксама зверне іх увагу на праблемы пасляваеннага аднаўлення і падрыхтуе іх да мазгавога штурму ў пачатку Асноўнай часткі занятку. Акрамя гэтага, такі падыход дазволіць навучэнцам правесці шматаспектны аналіз фотаздымкаў не толькі як «аб’ектыўных» дакументаў рэальнасці ў пэўнай часавай кропцы і ў пэўным месцы, але і як свайго роду носьбітаў аргументаў і пэўных пасланняў, інструментаў для выпрацоўкі пэўных ідэй.

Адказы на мноства выяў: 1) 1942   2) 1945   3) 1948   4) 1955

Асноўная частка

У ходзе мазгавога штурму навучэнцы свабодна выказваюць свае ідэі, кожная з якіх павінна быць прынятая да ўвагі для далейшага разгляду. Адказы не дзеляцца на «правільныя» і «няправільныя». Выкладчык адзначае ідэі па меры іх паступлення (без каментарыяў, без адбору, без ацэнкі), пажадана на дошцы, каб было бачна ўсім. Ідэі можна развіваць, але не паўтараць.

Для сесіі мазгавога штурму павінна быць устаноўленае агульнае абмежаванне па часе.

У першай частцы сесіі кожнага навучэнца просяць прапанаваць адну ідэю; для гэтай часткі прадугледжанае абмежаванне па часе. На гэтым этапе не даюць тлумачэнняў; ідэі проста запісваюць на дошцы/схеме. Гэтая частка заканчваецца, калі не будзе новых ідэй, ці па заканчэнні ўстаноўленага часу.

У наступнай частцы сесіі навучэнцы могуць папрасіць патлумачыць любую з ідэй; для гэтай часткі таксама прадугледжанае абмежаванне па часе. Ідэі тлумачаць па чарзе, пры гэтым таму, хто прапанаваў ідэю, прадстаўляецца невялікі абмежаваны час, на працягу якога ён/яна павінны даць тлумачэнне.

Пасля таго як будуць дадзеныя тлумачэнні па ўсіх прапановах, якія іх патрабавалі, навучэнцы могуць прагаласаваць за лепшыя прапановы. Галасаванне можа быць рэалізаванае рознымі спосабамі: напрыклад, кожны выбірае адну прапанову і ўказвае нумар прапановы на аркушы; навучэнцы па чарзе пытаюцца, што яны выбралі, і прапановы ранжыруюць. [Гэтая частка павінна перш за ўсё садзейнічаць фармаванню ў навучэнцаў пачуцця ўцягнутасці ў працэс; фармуляванне і тлумачэнне прапаноў маюць перавагу.]

Праверка: Агульная працягласць з улікам розных элементаў працэсу не павінна перавышаць агульную працягласць, узгодненую ў пачатку для ўсяго працэсу.

Аб’явы:

Аб’явы: (дадатковая інфармацыя да аб’яў, пералічаная зверху)

  1. Львоў знаходзіўся пад савецкай акупацыяй з 1939 па 1941 год, пад нямецкай – да 1944 года, пасля чаго зноў вярнуўся пад савецкі кантроль. Дадатковае пытанне: што магло адбыцца з дзіцем?
  2. Аб’ява датуецца перыядам прымусовага перасялення нямецкага насельніцтва з тэрыторыі Уроцлава (Уроцлаў стаў часткай Польшчы пасля вайны, і нямецкае насельніцтва было вывезенае адтуль).
  3. Адны людзі хацелі «прыдбаць» дзяцей, каб клапаціцца пра іх, іншыя ж імкнуліся аддаць сваіх дзяцей на выхаванне або ўсынаўленне. Нярэдка ў тыя гады (як і да гэтага) дзяцей аддавалі на выхаванне далёкім сваякам (цёткам і дзядзькам), сябрам ці іншым людзям, калі ў бацькоў не было дастаткова часу або грошай для іх выхавання (ці калі ў сям’і было занадта шмат дзяцей і бацькі не маглі паклапаціцца пра ўсіх). Такія дзеці маглі толькі зрэдку наведваць сваіх бацькоў. Відавочна, што маральныя і сацыяльныя нормы змяніліся з таго часу.
  4. Людзі шукалі сваіх сужэнцаў не толькі для ўз’яднання, але і для таго, каб пачаць новае жыццё, з іншымі партнёрамі, у другіх абставінах, і, такім чынам, «зачыніць дзверы ў мінулае».
  5. «Рэпатрыяваны(ая)», «рэпатрыянт(ка)» – тэрміны, якія выкарыстоўваліся ў дачыненні да людзей, якія мігравалі ў Польшчу пасля Другой сусветнай вайны з даваенных польскіх тэрыторый, што сталі часткай СССР пасля вайны, а таксама з іншых частак СССР. Выдзяляюць дзве асноўныя хвалі гэтай міграцыі: у 1945— 1949 і ў 1957—1959 гг.

Абвесткі ў газеце «Фольксцайтунг» (Volkszeitung), галасы Камуністычнай партыі Германіі, зямля Саксонія

Георг Вёртге (22.11.1888 – 7.12.1977) – адзін з самых папулярных артыстаў і выканаўцаў дрэздэнскіх тэатраў аперэты, якія працавалі ў жанры фальклору, з 1919 года. Калі ў студзені 1933 году распалася берлінская тэатральная трупа, якой кіравалі браты-яўрэі Ротэр і ў склад якой уваходзілі тэатры “Цэнтральны” і “Рэзідэнц” у Дрэздэне, тэатральнымі рэжысёрамі гэтых тэатраў сталі Вёртге і яго калега Сукфюль. 1 снежня 1936 года на Альбертплатц адкрыўся «Народны тэатр»; гэта быў муніцыпальны тэатр нацыянал-сацыялістычнай скіраванасці, які карыстаўся падтрымкай “Германскага працоўнага фронту” і Міністэрства асветы і прапаганды Рэйха. Вёртге ўзначаліў аперэту. Ён таксама ўступіў у Нацыянал- сацыялістычную нямецкую працоўную партыю (НСДАП) 1 мая 1937 года. 15 мая 1944 года Вёртге атрымаў ліцэнзію ад Палаты тэатраў рэйху на права выкладання сцэнічных дысцыплін з тэрмінам дзеяння да 1947 года. Пасля 8 мая 1945 года ён працягнуў працаваць выкладчыкам сцэнічных дысцыплін і граць у прыватных тэатрах. Увесну 1946 года мінулае дагнала яго, і ён быў падвергнуты допытам. Зрэшты, можна сказаць, што актору, які, верагодна, лічыў сябе апалітычным чалавекам, пашанцавала. Сацыялістычнай адзінай партыі Германіі (САПГ), зацікаўленай у дэмакратычным абліччы, патрабаваліся такія папулярныя артысты, як Вёртге, для заваявання сімпатый у прадстаўнікоў розных сацыяльных груп. Георг Вёртге змог працягнуць сваю кар’еру ў 1947 годзе, спачатку – у Народным тэатры (Volksbühne), а пазней – у Дрэздэнскай дзяржаўнай аперэце да 1973 года.

Густаў Агунтэ (1900—1976) – музыка, які атрымаў вядомасць у 1924 годзе і стаў пасля дырыжорам аркестра Сярэдненямецкага радыёвяшчання Лейпцыга АГ» (Mitteldeutsche Rundfunk AG Leipzig/MIRAG), пераўтворанага нацыстамі ў 1934 годзе ў Імперскае радыё Лейпцыга (Reichssender Leipzig). Яго жонка-яўрэйка Эрна была дэпартаваная ў канцлагер, і яе лёс так і застаўся невядомым. Іх дачка Анэлізэ была танцоўшчыцай Дрэздэнскай дзяржаўнай оперы да 1933 г., калі ёй забаранілі працаваць, бо яна была напалову яўрэйкай. Пасля 8 мая 1945 года яна займала пасаду балетмайстра ў розных тэатрах Дрэздэна. Густаў і яго сын Рольф- Гюнтэр Агунтэ заснавалі Вялікі аркестр Дрэздэнскага радыё і Эстрадны аркестр Дрэздэнскага радыё ў 1945 годзе.

Курт Штрыглер (7.1.1886, Дрэздэн – 4.8.1958, Вільдтурн/Ландау) актыўна ўдзельнічаў у музычным жыцці Дрэздэна як выкладчык, дырыжор, музыка і кампазітар. У 1912 годзе ён стаў дырыжорам Дрэздэнскай прыдворнай (дзяржаўнай) оперы.

7 сакавіка 1933 года нацысцкія падбухторшчыкі ў форме сарвалі пачатак оперы «Рыгалета» ў Дзяржаўнай оперы. Дырыжорам пастаноўкі быў галоўны дырыжор Фрытц Буш – касмапаліт, які лаяльна ставіўся да артыстаў яўрэйскага паходжання. Буша выгналі з будынка. Пад рукой аказаўся дырыжор Курт Штрыглер, які і прыняў на сябе дырыжыраванне операй: кіраўніцтва спектаклем. Штрыглер затым уступіў у НСДАП і стаў дзяржаўным дырыжорам і дырэктарам дрэздэнскай кансерваторыі.

Пасля канца вайны ў маі 1945 года ён працягнуў працаваць у Дрэздэне, які быў моцна разбураны бамбардзіроўкамі саюзнікаў у лютым 1945 года. Тым не менш, так як ён быў членам НСДАП, ён пераехаў з ГДР (Усходняя Германія, дзе пасля вайны праводзілася актыўная “дэнацыфікацыя”) у Мюнхен (ФРГ) у 1950 годзе. Курт Штрыглер памёр у 1958 годзе ў Баварыі, але знайшоў месца апошняга супакаення на старых каталіцкіх могілках у сваім родным горадзе Дрэздэне.

Вынікі

У залежнасці ад вынікаў мазгавога штурму ў пачатку занятку і новых ідэй навучэнцаў.

Хатняе заданне

Вы можаце выкарыстаць схему, распрацаваную Чонсі Монтэ-Сана з Мічыганскага ўніверсітэта; схема прыведзеная ніжэй.

  1. Вызначыце, што вы лічыце важным; гэта будзе вашым тэзісам (або пазіцыяй).
  2. Абгрунтуйце ваш тэзіс. Чаму вы маеце рацыю?
    • Падайце доказы (інфармацыю з крыніц(ы), якая пацвярджае ваш тэзіс).
    • Растлумачце, як доказы пацвярджаюць ваш тэзіс.
    • Растлумачце, чаму вашы доказы заслугоўваюць даверу.
  3. Падвядзіце вынікі вашых разважанняў.

Альтэрнатыўная методыка і дадатковыя матэрыялы. Мэта занятку – абмеркаваць, ці павінны наступствы вайны быць увекавечаныя або яны павінны быць пераадоленыя (напрыклад, ці варта руіны, такія як руіны Фрауэнкірхе (царквы Багародзіцы) у Дрэздэне, захаваць у выглядзе руін, рэканструяваць будынак або знесці руіны для ачысткі тэрыторыі).

  1. Навучэнцам выдаюць наборы аб’яў; задача навучэнцаў – выбраць аб’явы, якія паказваюць, што людзі хочуць вярнуцца да нармальнага жыцця, пераадолець наступствы вайны.
  2. Гісторыя дрэздэнскай Фрауэнкірхе (царквы Багародзіцы) з «Вікіпедыі»: https://bit.ly/3peU5Kt

    Было б добра азнаёміцца з версіямі на розных мовах. У прыватнасці, кірылічную версію (на рускай мове) варта зверыць з версіямі на англійскай, нямецкай мовах, так як апошнія версіі змяшчаюць значна больш інфармацыі. Нагадваем вам, што артыкулы ў “Вікіпедыі” могуць рэдагавацца ў любы момант. Навучэнцам варта нагадваць пра гэты факт; змест артыкулаў неабходна рэгулярна правяраць.

  3. Заключнае эсэ: ці павінны мы ўвекавечваць памяць і наступствы Другой сусветнай вайны або мы павінны імкнуцца да іх пераадолення? Які варыянт вы б падтрымалі: рэканструкцыю Фрауэнкірхе ў Дрэздэне або захаванне яе руін? Растлумачце свой выбар.

This website uses different cookies. We use cookies to personalize content, provide social media features, and analyze traffic to our website. Some cookies are placed by third parties that appear on our pages. You can find more information and options to choose from in our Privacy Policy and Configurations for usage.

Прыняць Адмовіць