«Паралелі памяці»: варкшоп для Польска-ўкраінскай школы

«Паралелі памяці»: варкшоп для Польска-ўкраінскай школы

20 красавіка 2023 года праграма «Паралелі памяці» правяла заняткі для Польска-ўкраінскай школы, арганізаванай Калегіумам Усходняй Еўропы імя Яна Новака-Езёраньскага ва Уроцлаве пры фінансавай падтрымцы Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЭФ).

На працягу чатырох дзён польскія і ўкраінскія вучні і вучаніцы Комплексу тэхнічных і агульнаадукацыйных школ № 2 Катавіц удзельнічалі ў экскурсіях, адукацыйных і камандных мерапрыемствах, каб лепш пазнаёміцца адно з адным, набыць новыя веды і ўменні.

Варкшоп «Паралелі памяці» праходзіў ва ўроцлаўскім Асалінеуме. Асалінеум — культурніцкая ўстанова і архіўны інстытут, быў заснаваны польскімі графамі Асалінскімі і першапачаткова знаходзіўся ва Львове. Ён пацярпеў у час Другой сусветнай вайны, калі шмат кніг і дакументаў з калекцыі было панішчана і пакрадзена, а ў 1947 годзе яго фонды перавезлі ва Уроцлаў.

Пасля экскурсіі па будынку і знаёмства з гісторыяй установы вучні і вучаніцы заняліся вывучэннем гісторыі чатырох гарадоў, якія змянілі сваю дзяржаўную прыналежнасць у выніку Другой сусветнай вайны: Львова, Гданьска, Калінінграда і Брэста. Яны працавалі з крыніцамі, выкарыстоўвалі ўласныя веды і звесткі, атрыманыя на экскурсіі, каб скласці сабе ўяўленне аб становішчы гэтых гарадоў да і пасля вайны. Асновай варкшопа паслужыла метадычная распрацоўка аб змене дзяржаўных межаў у выніку Другой сусветнай вайны, змешчаная ў нашых матэрыялах урокаў.

Для вучняў і вучаніц гэта стала каштоўным напамінам пра тое, наколькі важныя мультыперспектыўнасць і гатоўнасць прызнаваць розныя перспектывы ды ідэі, асабліва ў кантэксце міжнароднага ўзаемадзеяння.

 
Спіс навін

This website uses different cookies. We use cookies to personalize content, provide social media features, and analyze traffic to our website. Some cookies are placed by third parties that appear on our pages. You can find more information and options to choose from in our Privacy Policy and Configurations for usage.

Прыняць Адмовіць