top
Arrow

План урока

DECORATIVE ICON
Aнна К. , Расія
DECORATIVE ICON
13-16 гады
DECORATIVE ICON
45 хвілін

Анатацыя

Дадзены ўрок дазваляе навучэнцам убачыць вайну вачыма дзіцяці, якое вяло дзённік ці пасля якога захаваліся пісьмовыя ўспаміны. Навучэнцы могуць адчуць час і праявіць эмпатыю праз ідэнтыфікацыю з аўтарамі. У межах працы ў групе ўдзельнікі навучацца чытаць гістарычную крыніцу і (у абмеркаванні) змогуць зразумець, якім было жыццё дзіцяці ў гады вайны, а таксама лепш зразумець нягоды ваенных будняў.

Агульная мэта

Даведацца, як змянілася штодзённасць дзіцяці ў розных краінах у гады Другой сусветнай вайны.

Задачы

  1. Адчуць трагізм і перашкоды ў жыцці звычайнага чалавека падчас вайны. Зразумець, што вайна закранае кожнага – багатага і беднага, дарослага і дзіця, – у якой бы краіне яны ні жылі.
  2. Пазнаёміць навучэнцаў з паняццямі «лад жыцця» і «ваенная штодзённасць».
  3. Параўнаць ваенную штодзённасць у розных краінах: СССР (Беларуская ССР, РСФСР), у Польшчы і ў Германіі.
  4. Паказаць навучэнцам, як шукаць інфармацыю ў гістарычнай крыніцы (выкарыстоўваць аналітычныя ўменні, выяўляць важныя звесткі, праводзіць крытычны аналіз) і чытаць такую крыніцу.

Метады працы

праца з крыніцай, абмеркаванне, кейс-метад, аналіз і параўнанне.

Абсталяванне

раздатачны матэрыял (тэксты з 9 дзённікаў або ўспамінаў і пытанні да іх), праектар верхняга размяшчэння (пажадана), гаджэты з выхадам у інтэрнэт (мабільныя тэлефоны навучэнцаў), карта, пазнакі для нанясення на экран.

Аўтары

  • Ганна Някрасава нарадзілася ў 1927 г. у сяле Пятроўскае, Хамутоўскі раён, Курская вобласць, РСФСР;
  • Леў Пашэрснік нарадзіўся ў 1924 г. у Туле, РСФСР;
  • Валянціна Шышло (у дзявоцтве Данілава) нарадзілася ў сям’і вайскоўца 10 лютага 1936 г. у вёсцы Беліца Жлобінскага раёна Беларускай ССР;
  • Зінаіда Гарачка нарадзілася 11 чэрвеня 1931 г., жыла ў невялікім сяле Высачаны Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці Беларускай ССР;
  • Крыстына Маркуўна з Пшэмысля, Польшча;
  • Ядвіга О. нарадзілася у 1925 г., Драгабыцкі павет (акруга), Львоўскае ваяводства, Польшча;
  • Герда Альтпетэр (у дзявоцтве Рапапорт) нарадзілася ў 1926 г., з горада Эсэн (Рурская вобласць, федэральная зямля Паўночны Рэйн-Вестфалія, Германія);
  • Урсула Брэхт (у дзявоцтве Ліндэман) нарадзілася ў 1928 г., з Кёльна, Германія;
  • Гертруда Цылікенс (у дзявоцтве Рыдзігер) нарадзілася 19 мая 1933 года ў Браўнсбергу (сёння Браніева), ва Усходняй Прусіі, Германія.

План і таймінг

Падрыхтоўчы этап Праца ў групах Адказы на пытанні настаўніка Абмеркаванне і падвядзенне вынікаў
8 хвілін 15 хвілін 10 хвілін 12 хвілін

Падрыхтоўчы этап

5 хвілін

Прывітальнае слова настаўніка.

Настаўнік актуалізуе веды навучэнцаў пра Другую сусветную вайну. Просіць узгадаць, калі яна пачалася для розных краін, з якіх баявых дзеянняў. Навучэнцы вывучаюць рух лініі фронту па карце, успамінаюць, як доўга вайна доўжылася і калі яна скончылася.
Настаўнік пытаецца: «Як вы разумееце тэрмін “штодзённае жыццё”?» Выслухоўвае адказы і тлумачыць гэты тэрмін на прыкладах з жыцця саміх навучэнцаў.

3 хвіліны

Тлумачэнне задання. Настаўнік дзеліць клас на групы ў залежнасці ад памеру класа (не больш за 8 груп). Кожнай групе даюць дзённік/ успаміны дзіцяці, якое жыло ў гады Другой сусветнай вайны.

Частка 1: Праца ў групах

15 хвілін

Праца ў групах з дзённікамі/успамінамі. Навучэнцы павінны адказаць на пытанні пра дзіця, якое напісала дзённік/успаміны. Настаўнік можа паказваць пытанні з выкарыстаннем праектара. У раздрукоўцы тэксту дзённіка/успамінаў навучэнцы павінны зрабіць пазнакі, якія дапамогуць адказаць на пытанні: падкрэсліваць/ выдзяляць ці запісваць на палях ключавыя словы.

Заданне: Паглядзіце на матэрыял. Знайдзіце месца жыхарства дзіцяці на інтэрактыўнай карце на экране. Прымацуйце пазнаку. Знайдзіце апісанне населенага пункта ў інтэрнэце. Якая сітуацыя была тады на перадавой лініі фронту?

Частка 2: Адказы на пытанні настаўніка

10 хвілін

Пытанні (навучэнцы павінны адказваць на пытанні ад першай асобы).

  1. Назавіцеся, калі ласка. (Як вас завуць, колькі гадоў было ў пачатку вайны?)
  2. Хто з вас жыў да вайны ў горадзе? Хто жыў у вёсцы? У якой краіне вы жылі?
  3. З кім вы жылі? Чым займаліся вашы бацькі? У якіх умовах вы раслі?
  4. Як вы даведаліся, што пачалася вайна?
  5. Што змянілася ў вашым жыцці пасля пачатку вайны?
  6. Чым вы займаліся ў гады вайны? Як вы дапамагалі сваёй сям’і ці сябрам?
  7. Якія цяжкасці з харчаваннем у вас былі?
  8. Што вам удалося захаваць у сваім паўсядзённым жыцці ад мірнага часу?
  9. Паглядзіце на фатаграфіі ваенных гадоў. Абярыце тую, на якой маглі быць адлюстраваны менавіта вы (аўтар вашага дзённіка/ успамінаў)? Патлумачце свой выбар (чаму вы яго зрабілі).

Частка 3: Абмеркаванне і падвядзенне вынікаў

10 хвілін

Абмеркаванне (мадэруе настаўнік).

Пытанні для абмеркавання:

Варыянт 1

  • У чым адрозненне дзіцячай штодзённасці да вайны і падчас вайны?
  • У чым адрозненне штодзённасці ў розных краінах?
  • У які момант дзіцяці давялося рабіць цяжкі выбар? Чаму ён/яна не мог/магла зрабіць інакш?
  • Чаму дзеці спакойна пішуць пра страшныя падзеі жыцця?
  • Што асабліва ўразіла вас у дзіцячых дзённіках/успамінах і чаму?

Варыянт 2

  • У чым адрозненне і ў чым падабенства сітуацый, у якіх аказаліся дзеці?
  • Хто з дзяцей аказаўся ў самай цяжкай сітуацыі?
  • Што вас найбольш уразіла ў дзённіках/успамінах і чаму?

2 хвіліны

Падвядзенне вынікаў. Кароткае рэзюмэ настаўніка па выніках абмеркавання.

Фота

Аўтарскія правы: Амерыканскі мемарыяльны музей Халакосту (USHMM), архіў Джуліена Браена (Julien Bryan Archive)
Аўтарскія правы: Амерыканскі мемарыяльны музей Халакосту (USHMM), архіў Джуліена Браена (Julien Bryan Archive)
Аўтарскія правы: Амерыканскі мемарыяльны музей Халакосту (USHMM), архіў Джуліена Браена (Julien Bryan Archive)
Аўтарскія правы: Амерыканскі мемарыяльны музей Халакосту (USHMM), архіў Джуліена Браена (Julien Bryan Archive)
Аўтарскія правы: Амерыканскі мемарыяльны музей Халакосту (USHMM), архіў Джуліена Браена (Julien Bryan Archive)
Аўтарскія правы: Амерыканскі мемарыяльны музей Халакосту (USHMM), архіў Джуліена Браена (Julien Bryan Archive)
Навігацыя па ўроках