top
Arrow

Праграма «Паралелі памяці» даследуе феномен гістарычнай памяці. Якая сувязь паміж мінулым і цяперашнім часам? Як гістарычныя падзеі фармуюць сучасныя грамадствы ў розных краінах?

У межах нашай праграмы мы ствараем прастору для канструктыўнага дыялогу, які ўлічвае розныя падыходы да разумення гісторыі XX і XXI стагоддзяў. Мы разглядаем увесь спектр меркаванняў і шукаем кропкі дотыку. «Паралелі памяці» – ініцыятыва Civil Society Forum e.V., якая рэалізуецца ў супрацоўніцтве з нашымі міжнароднымі партнёрамі.

Паралелі
памяці
ў лічбах

22 гарады

Вандроўная выстава

Выстава “Розныя войны” дэманстравалася ў ЕС, Расіі і Беларусі. Выстава паказвае як Другая сусветная война адлюстроўваецца ў школьных падручніках гісторыі шасці краін: Чэхіі, Германіі, Італіі, Польшчы, Літвы і Расіі.

5 моў

Матэрыялы да ўрокаў

У 2020 годзе мы стварылі матэрыялы да ўрокаў гісторыі для вучняў 13-19 гадоў на беларускай, англійскай, нямецкай, польскай і рускай мовах. У 2021 годзе да праекта далучылася Украіна.

50 настаўнікаў гісторыі

Нарошчванне патэнцыялу

У 2020 – 2021 гадах настаўнікі з Беларусі, Германіі, Польшчы, Расіі і Украіны прынялі ўдзел у нашых вэбінарах па развіцці патэнцыялу і воркшопе па метадалогіі і паглыбляліся ў тое, як выкладаць гісторыю з розных перспектыў.

8 тэм

Гісторыя Другой сусветнай вайны

У нашых матэрыялах да урокаў і мультымедыя мы прадстаўляем розныя тэмы, звязаныя з гісторыяй Другой сусветнай вайны.

Каманда

Фота: Мар’яна Сіверс

Маркус Чавас

Кіраўнік праекта Civil Society Forum e.V.

У межах Форума ён працуе ў асноўным з праграмай «Паралелі памяці». Апроч кіравання акаўнтамі праграмы ў сацыяльных сетках, ён каардынаваў працу адной з міжнародных груп, якія складалі ў 2021 годзе планы ўрокаў. Ён асабліва цікавіцца гісторыяй і тым, як яна выкарыстоўваецца ў сучасных палітычных дэбатах, вывучаў нямецкую, рускую мовы і міжнародныя адносіны ў Вялікабрытаніі і Нідэрландах.

Крысціна Смаліянінавайце

Намеснік дырэктара Civil Society Forum e.V. і кіраўнік праграмы «паралелі памяці»

Яна ініцыявала ў 2013 годзе Працоўную групу Форума па гістарычнай памяці і адукацыі, а таксама ў 2020 годзе гістарычную праграму Форума «Паралелі памяці». Яна была адной з куратарак выставы “Розныя войны: нацыянальныя школьныя падручнікі па Другой сусветнай вайне” і суаўтарам суправаджальнага каталога. Крысціна вывучала культурную спадчыну і мовы ў Літве, Германіі і Турцыі.

ПРЫ ПАДТРЫМЦЫ

logo
logo
logo
logo
Навігацыя па ўроках