top
Arrow

Дзеці ў гады Другой сусветнай вайны

Матэрыялы
да ўрока

Дзеці ў гады Другой сусветнай вайны

Дадзены ўрок дазваляе навучэнцам убачыць вайну вачыма дзіцяці, якое вяло дзённік ці пасля якога захаваліся пісьмовыя ўспаміны. Навучэнцы могуць адчуць час і праявіць эмпатыю праз ідэнтыфікацыю з аўтарамі. У межах працы ў групе ўдзельнікі навучацца чытаць гістарычную крыніцу і (у абмеркаванні) змогуць зразумець, якім было жыццё дзіцяці ў гады вайны, а таксама лепш зразумець нягоды ваенных будняў.

Дзеці ў гады Другой сусветнай вайны

Запланавана вывучэнне гісторыі Другой сусветнай вайны праз дзённікі / успаміны дзяцей з Расіі, Беларусі, Украіны, Польшчы і Германіі. Працуючы ў міні-групах, удзельнікі навучацца чытаць дакументы асабістага паходжання, выяўляць спецыфічныя аспекты штодзённасці аўтара, а таксама параўноўваць паўсядзённае жыццё ў розных краінах. Навучэнцы змогуць зразумець і адчуць мінулае, стварыўшы гісторыі пра чалавека аднаго з імі ўзросту, удзельнічаючы ў абмеркаванні і праводзячы параўнанні з уласнай штодзённасцю. Праца з дзіцячымі дзённікамі / успамінамі дазволіць навучэнцам зразумець, як вайна змяніла штодзённае жыццё дзяцей.

Кіраўнік праекта
  • Крысціна Смаліянінавайце, Civil Society Forum e.V., Берлін, Германія;
Pedagogical consultants
  • Jacek Staniszewski, Primary School and Secondary School of the Academy of Good Education, Варшава, Польшча;
Каардынатар
  • Роберт Л., Расія;
Linguistic Editor
  • Richard Coombes, Аб’яднанае Каралеўства;
Рэдактары
  • Jan Szkudliński, Museum of Gdańsk, Гданьск, Польшча;
Навігацыя па ўроках