Падрыхтоўчы этап
8 хвілін.
Прывітальнае слова настаўніка.
Настаўнік актуалізуе веды навучэнцаў пра гісторыю Другой сусветнай вайны.
Калі вайна пачалася для розных краін (Германія, Польшча, СССР)?
З якіх баявых дзеянняў пачалася вайна?
Настаўнік разглядае па карце рух лініі фронту і просіць навучэнцаў назваць месцы важных баявых дзеянняў.
Як доўга вайна доўжылася і калі яна скончылася?
Настаўнік знаёміць навучэнцаў з тэрмінам “штодзённасць” (штодзённасць цесна звязаная са штодзённай руцінай працэсаў і падзей, якія паўтараюцца). У ходзе руцінных штодзённых практык чалавек укладае пэўны сэнс у кожнае сваё дзеянне. Можна вылучыць 4 асноўныя кампаненты штодзённасці: па-першае, сацыяльныя практыкі – будзённыя або святочныя, палітычныя ці працоўныя; па-другое, інструменты, з дапамогай якіх такія практыкі здзяйсняюцца; па-трэцяе, прастора рэалізацыі практык індывідам; па-чацвёртае, сэнсавае напаўненне практык, што дазваляе адрозніваць, што добра, а што дрэнна. Прыклад: урокі гісторыі два разы на тыдзень. Інструменты: падручнік, ручка, сшытак. Прастора: вучэбная аўдыторыя ў школе. Мэта: для таго, каб навучэнцы даведаліся пра мінулае і атрымалі адзнаку згодна са сваёй паспяховасцю.
3 хвіліны.
Настаўнік тлумачыць задачу. У залежнасці ад колькасці навучэнцаў у класе настаўнік дзеліць клас на групы (максімум 8 груп) для падрыхтоўкі прэзентацый пра жыццё дзяцей у гады Другой сусветнай вайны.