top
Arrow

«Паралелі памяці»: варкшоп для Польска-ўкраінскай школы

«Паралелі памяці»: варкшоп для Польска-ўкраінскай школы

20 красавіка 2023 года праграма «Паралелі памяці» правяла заняткі для Польска-ўкраінскай школы, арганізаванай Калегіумам Усходняй Еўропы імя Яна Новака-Езёраньскага ва Уроцлаве пры фінансавай падтрымцы Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЭФ).

На працягу чатырох дзён польскія і ўкраінскія вучні і вучаніцы Комплексу тэхнічных і агульнаадукацыйных школ № 2 Катавіц удзельнічалі ў экскурсіях, адукацыйных і камандных мерапрыемствах, каб лепш пазнаёміцца адно з адным, набыць новыя веды і ўменні.

Варкшоп «Паралелі памяці» праходзіў ва ўроцлаўскім Асалінеуме. Асалінеум — культурніцкая ўстанова і архіўны інстытут, быў заснаваны польскімі графамі Асалінскімі і першапачаткова знаходзіўся ва Львове. Ён пацярпеў у час Другой сусветнай вайны, калі шмат кніг і дакументаў з калекцыі было панішчана і пакрадзена, а ў 1947 годзе яго фонды перавезлі ва Уроцлаў.

Пасля экскурсіі па будынку і знаёмства з гісторыяй установы вучні і вучаніцы заняліся вывучэннем гісторыі чатырох гарадоў, якія змянілі сваю дзяржаўную прыналежнасць у выніку Другой сусветнай вайны: Львова, Гданьска, Калінінграда і Брэста. Яны працавалі з крыніцамі, выкарыстоўвалі ўласныя веды і звесткі, атрыманыя на экскурсіі, каб скласці сабе ўяўленне аб становішчы гэтых гарадоў да і пасля вайны. Асновай варкшопа паслужыла метадычная распрацоўка аб змене дзяржаўных межаў у выніку Другой сусветнай вайны, змешчаная ў нашых матэрыялах урокаў.

Для вучняў і вучаніц гэта стала каштоўным напамінам пра тое, наколькі важныя мультыперспектыўнасць і гатоўнасць прызнаваць розныя перспектывы ды ідэі, асабліва ў кантэксце міжнароднага ўзаемадзеяння.

Навігацыя па ўроках