Уступ
Занятак пачынаецца з выкарыстання звыклых вучэбных матэрыялаў (гістарычных карт) і размінкавага дыялогу паміж выкладчыкам і навучэнцамі.
Занятак пачынаецца з выкарыстання звыклых вучэбных матэрыялаў (гістарычных карт) і размінкавага дыялогу паміж выкладчыкам і навучэнцамі.
Карты паказваюць вынікі вайны – змены межаў. Знайдзіце і апішыце іх.
Каментарый выкладчыка: Падобныя змены межаў спалучаныя з больш глыбокімі наступствамі палітычнага, ваеннага, эканамічнага, а таксама гуманітарнага характару.
Уявіце сабе чалавека, які ў 1938 годзе жыў у Брэслау або ў Брэст- Літоўску. Што магло з ім/ёй адбыцца падчас і пасля вайны? Уявіце як мінімум тры сцэнарыі.
Каментарый выкладчыка: Ці заўважылі вы, што наступствы могуць быць як кароткатэрміновымі, так і доўгатэрміновымі? Кароткатэрміновыя наступствы лягчэй заўважыць, у той час як доўгатэрміновыя могуць аказваць больш глыбокі ўплыў на жыцці людзей.
Дадатковая інфармацыя і вучэбныя матэрыялы: ветэраны Другой сусветнай і Карэйскай войнаў запоўнілі анкету аб перажытым вопыце і цяперашнім псіхалагічным успрыманні вайны. Дзевятнаццаць працэнтаў з іх набралі суму балаў вышэй за парогавае значэнне як па Апытальніку агульнага стану здароўя, так і па Шкале ацэнкі ўплыву траўматычнай падзеі (звязанай з вайной); гэтыя вынікі паказваюць, што праз больш чым 50 гадоў пасля вайны многія ветэраны ўсё яшчэ адчуваюць праблемы ў сувязі з перажытым на вайне. [...] Атрыманыя дадзеныя сведчаць аб тым, што наступствы траўматычнага вопыту, такога як вайна, могуць захоўвацца і ў далейшым жыцці.
https://www.tandfonline.com/doi/abs/10.1080/13607860120038393?journalCode=camh20
Каментарый выкладчыка – працяг: Калі маці загінула падчас вайны, яе дзеці могуць адчуваць траўму на працягу ўсяго жыцця і перадаваць яе наступным пакаленням. У гэтым уроку мы пяройдзем ад вынікаў да наступстваў вайны. Тут магчымы кароткі папярэдні абмен меркаваннямі аб «выніках» адносна «наступстваў».
На якой з фатаграфій прадстаўленыя не толькі вынікі, але і наступствы Другой сусветнай вайны? Растлумачце свой выбар.
Пры жаданні можна дадаць больш фатаграфій, у прыватнасці тых, што адлюстроўваюць падзеі лакальнай гісторыі: горада даваеннага перыяду, пасляваенныя руіны [вынікі] і пасляваенныя перамены [наступствы].
Навучэнцы атрымліваюць камплекты першакрыніц: фатаграфіі гарадскіх руін, карты міграцый, дэмаграфічныя схемы і графікі эканамічнага развіцця. Ім таксама прысвойваецца краіна, на якой яны павінны засяродзіць сваю ўвагу (кожнаму вучню, пары, групе/шэрагу прысвойваецца адна краіна; выкладчык таксама можа засяродзіць увагу на роднай для навучэнцаў краіне ці на дзвюх абраных краінах).
Пасля выкладчык чытае лекцыю аб наступствах Другой сусветнай вайны, звяртаючы асноўную ўвагу на: 1) палітычныя змены: межы і ўрады; 2) дэмаграфічныя змены: смерць, міграцыя, бэбі-бум; 3) эканамічныя наступствы: ад руін да развіцця.
Пры праслухоўванні лекцыі навучэнцы павінны вызначыць крыніцы, якія адносяцца да развіцця ў іх краіне і адпавядаюць зместу лекцыі. У якасці дамашняга задання ім будзе прапанавана ахарактарызаваць наступствы Другой сусветнай вайны ў абранай імі краіне, выкарыстоўваючы крыніцы як ілюстрацыі і абгрунтоўваючы свае сцвярджэнні.
Схема выкладчыцкай лекцыі: вайна забрала шмат жыццяў, асабліва жыццяў маладых людзей, але было шмат загінулых і сярод грамадзянскага насельніцтва ўсіх узроставых груп (у краінах, якія перажылі акупацыю), у прыватнасці сярод яўрэяў. Мёртвыя не ўваскрасаюць, але ў многіх краінах мы назіраем з’яву так званага «бэбі-буму» – пасляваеннага павелічэння нараджальнасці. Гэтыя дзеці змянілі не толькі жыцці ўласных сем’яў, але і аказалі ўздзеянне на эканоміку (напрыклад, значна ўзраслі патрэбы ў дзіцячай вопратцы, падгузніках, цацках і г.д.), сацыяльнае жыццё (дэкрэтны адпачынак, дзіцячыя сады, школьныя будынкі, вучэбныя прылады) і культуру (музыка і тэлевізійныя праграмы для дзяцей, мода і г.д.).
Эканамічная катастрофа, прынесеная вайной у многія краіны Еўропы, змянілася пасляваенным аднаўленнем. Эканамічны бум працягваўся на працягу многіх гадоў (гэтае пытанне мае патрэбу ў асобным аналізе, але яго варта згадаць у кантэксце наступстваў вайны). Змены межаў прывялі да шырокамаштабных міграцый. Многія людзі страцілі свае дамы ці былі выгнаныя і вымушаныя шукаць новую ідэнтычнасць. Змяняліся назвы вуліц і гарадоў, узнікалі пэўныя цяжкасці з уключэннем новых тэрыторый у кіраванне краінай, эканоміку, транспарт, а таксама ў сувязі з пераадоленнем страт, выкліканых вайной. Усё гэта прыводзіла да ўзнікнення пытанняў пра тое, што трэба аднаўляць, а што не; што павінна быць ушанавана (урок Дар’і Касяковай аб мемарыялізацыі Другой сусветнай вайны ў розных краінах), а пра што варта забыцца.
Каментарый выкладчыка: Многія гістарычныя даследаванні заснаваныя на апавядальных дакументах, такіх як дзённікі, мемуары/успаміны, апавяданні, апублікаваныя ў газетах і часопісах. Нават афіцыйныя справаздачы распавядаюць нам пэўныя гісторыі. Але часам гісторыкі выкарыстоўваюць і “неапрацаваныя” дадзеныя: лічбы, выкладанне фактаў, дакументальныя фатаграфіі. Самі па сабе такія дадзеныя не распавядаюць гісторый, але гісторыкі старанна працуюць з тым, каб выявіць такія гісторыі і патлумачыць з іх дапамогай мінулае. Навукоўцы ілюструюць лічбы з дапамогай графікаў і дыяграм, выкладанне фактаў – з дапамогай карт. Заўсёды трэба памятаць, што (як і ў выпадку са зменамі межаў) за статыстыкай і фактамі хаваецца чалавечы вопыт. У гэтым занятку вы прааналізуеце розныя тыпы статыстычных крыніц і навучыцеся бачыць чалавечыя гісторыі, схаваныя за аб’ектамі, сімваламі і лічбамі.
Клас працуе ў трох групах.. Кожная група атрымлівае працоўны камплект з заданнямі, пытаннямі і крыніцамі (у выглядзе папяровых копій або спасылак). Заданні накіраваныя на тое, каб навучэнцы навучыліся «чытаць як гісторыкі» (згодна з методыкай, распрацаванай Сэмам Уайнбургам), спасылаючыся пры гэтым на розныя тыпы крыніц, не толькі тэкставыя. Затым навучэнцы выкарыстоўваюць Аналіз крыніц – праца ў групах 16 Наступствы Другой сусветнай вайны Урок 90 хвілін вынікі свайго аналізу крыніц для абгрунтавання ўласных сцверджанняў – па сутнасці, высновы іх аналізу становяцца аргументамі. Выкладчык можа выкарыстоўваць гэтае практыкаванне як магчымасць папрактыкавацца ў напісанні аргументаваных эсэ. Тэзіс прадстаўлены ў рабочым камплекце. Навучэнцы могуць абмяркоўваць яго ў працоўных групах і на працягу агульнай прэзентацыі, а затым раскрыць яго ў сваіх індывідуальных пісьмовых заданнях (на аснове рэкамендацый Чонсі Монтэ-Сано па развіцці аргументаванага пісьма).
Калектыўна абмяркуйце, якія іншыя доўгатэрміновыя наступствы маглі ў сабе несці масавыя міграцыйныя плыні па заканчэнні Другой сусветнай вайны. Прапануйце па меншай меры тры такія наступствы і абгрунтуйце свой выбар.
[Большасць крыніц адлюстроўваюць пункт гледжання краіны, у якой яны былі створаныя. Міграцыя на картах паказаная стрэлкамі, якія ўказваюць у кірунку міграцыі; памеры стрэлак таксама могуць мець значэнне. Стрэлкі могуць распавесці пра геаграфічныя аспекты і маштабы міграцыі. Стрэлкі паказваюць, наколькі агромністай па маштабах і дынаміцы была пасляваенная міграцыя.]
Група Б
Дэмаграфічная статыстыка
[Піраміды размешчаны ў канцы плана ўрока, створаны на сайце populationpyramid.net; сайт прадастаўляе дадзеныя па многіх краінах свету пачынаючы з 1950 года, што дазваляе выкладчыку ствараць піраміду(ы), адпаведную(ыя) лакальным інтарэсам класа.]
Самыя нізкія суадносіны мужчын да жанчын ва ўзроставай групе 20-30 гадоў (прыблізна) у гады вайны адлюстроўвае колькасць салдат, якія загінулі на вайне. З цягам часу гэтая вузкая група прасоўваецца ўверх па пірамідзе, а выжылыя становяцца прадстаўнікамі старэйшага пакалення.
“Бэбі-бумеры”, наадварот, шырокая пакаленчая група, непасрэдна пад «страчаным» пакаленнем вайны. “Бэбі-бумеры” таксама рухаюцца ўверх па меры таго, як праходзіць час.
Група В
Эканоміка: статыстычныя дадзеныя па валавым унутраным прадукце (ВУП)
Адказы на пытанні:
[1. 1944 год. 2. Германія 1946 год, Італія і Нідэрланды 1945 год. 3. Да 1948 года. 4. Да 1956 года, аднак даваенная сітуацыя была лепшай, чым у Нідэрландах. 5. Не адчулі эканамічнага крызісу падчас вайны і выйшлі на высокія тэмпы росту пасля вайны. 6. Аднаўленне адбывалася значна хутчэй на Захадзе, у той час як у краінах савецкага блоку сапраўднай дынамікі не назіралася. 7. Больш глыбокі крызіс, запаволенае аднаўленне, агульная кепская эканамічная сітуацыя на працягу многіх гадоў пасля вайны, адсутнасць эканамічнага ўздыму.]
Прадстаўленне вынікаў работы кожнай з груп; упор пры гэтым трэба зрабіць на пунктах, якія падводзяць вынік груп у выдзеленых заданнях.
Варта адзначыць, што аналізаваныя дадзеныя не адлюстроўваюць усіх наступстваў Другой сусветнай вайны. Насамрэч вайна адбілася на ўсім, на кожным аспекце чалавечага жыцця, і яе наступствы захоўваліся на працягу вельмі многіх гадоў. Гэта і ёсць так званы «эфект матылька», дзе кожная маленькая падзея мае свае гістарычныя наступствы, а такі значны эпізод, як Другая сусветная вайна, – тым больш.
Элементы, прадстаўленыя ў розных крыніцах, не былі асобнымі падзеямі; наадварот, яны былі ўзаемазвязаныя і адбываліся разам. Акрамя таго, былі і другія элементы; верагодней за ўсё, мы ніколі не зможам вызначыць, зразумець і растлумачыць абсалютна ўсе наступствы Другой сусветнай вайны.
Дадатковае заданне
Выкарыстоўваючы крыніцы, прааналізаваныя групамі A–В, адкажыце на наступныя пытанні:
Гэты раздзел змяшчае паэтычныя творы (вышэй прадстаўлены асобныя вершы) для разумення індывідуальнага, эмацыйнага аспекту наступстваў вайны.
Калі няма часу (або жадання) на аналіз паэзіі, усё ж рэкамендуем разглядзець чалавечы аспект тым ці іншым чынам. Навучэнцы могуць абмеркаваць дома, з якімі наступствамі вайны сутыкнуліся іх сем'і (ці суседзі), а таксама запісаць адзін такі прыклад і паразважаць, ці адпавядаюць яны тым маштабным наступствам, якія абмяркоўваліся падчас занятку. Выкладчык можа прапанаваць такое дамашняе заданне, абапіраючыся на ўласны сямейны вопыт. [Напрыклад, мае бабуля і дзядуля жылі да вайны ў месцы, якое ўваходзіла ў склад Польшчы, а потым увайшло ў склад савецкай Украіны, што стала прычынай іх пераезду ў Ніжнюю Сілезію (былыя нямецкія землі, якія сталі тэрыторыяй Польшчы пасля вайны). Яны даволі лёгка ўладкаваліся на новым месцы і з гонарам гаварылі пра паляпшэнне ўмоў свайго штодзённага жыцця; яны крытыкавалі спробы навязвання камуністычным рэжымам марксісцкай дактрыны, у прыватнасці прапаганду атэізму і дыскрымінацыю каталіцкай царквы. Тым не менш яны цанілі эгалітарны характар вышэйшай адукацыі ў камуністычнай Польшчы, што дазволіла іх дзецям паступіць ва ўніверсітэты: гэта было б практычна немагчыма ў папярэднія дні для бедных сялян з далёкіх вёсак.]
Вершы пераходзяць ад агульнага да індывідуальнага, ад вельмі рацыянальнага да эмацыйнага. Яны вяртаюць да ідэі, якая абмяркоўвалася ў размінкавым практыкаванні, калі вучні разглядалі змены межаў на картах і наступствы такіх змен для асобных жыхароў асобных гарадоў, што дазваляе разглядзець чалавечыя твары і лёсы за “халоднымі” гістарычнымі працэсамі і іх візуалізацыяй.
Адказы: 1б, 2В, 3Г (смерць), 4Д, 5A.
[Вышэй прадстаўлена некалькі вершаў; пры жаданні можна дадаць больш паэзіі (або прозы).]