top
Arrow

Матэрыялы ўрока

Матэрыялы для ўрокаў гісторыі па тэме
“Другая сусветная вайна” і іншым канфліктам

Праграма “Паралелі памяці” пачалася ў 2020 годзе з простага назірання аб тым, што ў розных краінах Другую сусветную вайну памятаюць па-рознаму. У некаторых з іх, тых, якія ўваходзяць цяпер у склад Еўрапейскага саюза, па сутнасці, мы бачым гістарычную карціну, дзе ёсць адзін агрэсар (нацысцкая Германія), супраць якога змагалася кааліцыя саюзнікаў.

І наадварот, карціна становіцца больш складанай у краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, дзе для многіх вызваленне Чырвонай арміяй азначала падпарадкаванне іншаму таталітарнаму рэжыму.

Вынік гэтага — вельмі адрозная памяць пра вайну ў розных дзяржавах, а таксама моцныя адрозненні падыходаў да выкладання гісторыі вайны. У межах нашага праекта мы паспрабуем трохі зблізіць пазіцыі такой рознай (а часам і канфліктнай) памяці.

У 2023 годзе наша ўвага ссунулася з Другой сусветнай вайны на пазнейшыя канфлікты ў постсавецкіх дзяржавах – у Арменіі, Грузіі і Малдове. У рамках гэтай працы, штуршком для якой стала вайна Расіі ва Украіне, мы шукаем метады, якія можна выкарыстоўваць для выкладання канфліктаў нядаўніх і тых, што яшчэ доўжацца, — яны часта з’яўляюцца надзвычай далікатнымі тэмамі.

У 6 камплектах урокаў, падрыхтаваных выкладчыкамі і экспертамі з Беларусі, Германіі, Польшчы, Расіі і Украіны, мы разглядаем 6 тэм, звязаных з Другой сусветнай вайной.

Акрамя таго, мы прадстаўляем пашыраны педагагічны дапаможнік у выкладанні гісторыі Другой сусветнай вайны з выкарыстаннем мемарыялаў, у якім змяшчаецца яшчэ 8 матэрыялаў для ўрокаў.

Нарэшце, відэаматэрыялы, такія як кароткі анімацыйны ролік пра піраміду Олпарта, можна выкарыстоўваць для прэзентацыі складаных тэм у класе. У 2024 годзе будуць даступныя новыя матэрыялы аб Нагорна-Карабахскім канфлікце, які працягваецца, грузінскім дзяржаўным перавароце (1991-1992) і вайне ў Прыднястроўі (1992).

Супольна з больш як 80 выкладчыкамі з усяго свету мы сабралі шырокі спектр зыходных матэрыялаў, якія студэнты могуць аналізаваць, абмяркоўваць і разважаць. З дапамогай гэтых старанна адабраных крыніц мы спадзяёмся прадставіць шматбаковы погляд на гісторыю, які паспрыяе паразуменню.

Разам з тым мы рэкамендуем выкладчыкам уносіць змены ва ўрокі з улікам уласных практык і пераваг і, у прыватнасці, выкарыстоўваць мясцовыя і асабістыя першакрыніцы, калі, на думку настаўнікаў, гэта дапаможа зрабіць мінуўшчыну больш блізкай для навучэнцаў.

Мы шчыра спадзяёмся, што гэта будзе важны (хай сабе і сціплы) крок на шляху да лепшага разумення нашай памяці аб самай буйной вайне ў гісторыі чалавецтва і, такім чынам, да лепшага разумення далікатных тэм у гісторыі.

Навігацыя па ўроках