top
Arrow

Выкладанне балючай гісторыі: канфлікты на постсавецкай прасторы

Sensible Themen unterrichten: Konflikte im postsowjetischen Raum

Source: Noi.md (2021) ‘Această zi în istorie: La 10 iunie 1992 au apărut cupoanele moldovenești’ [This day in history: On June 10, 1992, Moldovan coupons appeared], 10 June.

Мы рады прадставіць нашу найноўшую публікацыю – педагагічны дапаможнік для выкладання сенсітыўнай (балючай) гісторыі на прыкладзе канфліктаў на постсавецкай прасторы. Дапаможнік быў распрацаваны ў 2023 годзе сумесна з настаўнікамі з Арменіі, Грузіі і Малдовы, якія стварылі новыя навучальныя матэрыялы аб канфлікце ў Нагорным Карабаху, які працягваецца, грузінскім дзяржаўным перавароце (1991–1992) і вайне на Днястры (1992). Эксперты з гэтых краін таксама напісалі кароткія, але важныя раздзелы пра гэтыя часта недастаткова вывучаныя канфлікты.

Канфлікты, прадстаўленыя ў гэтым педагагічным дапаможніку, балючыя, бо яны яшчэ свежыя ў калектыўнай памяці людзей з усіх бакоў. У дапаможніку выкарыстоўваюцца метады навучання з розных пунктаў погляду, што дазваляе абыходзіцца з далікатнымі тэмамі паважліва і падаваць цікава. Сацыяльная гісторыя мае перавагу над ваенна-палітычнай гісторыяй, каб даць голас простым людзям, якія перажылі канфлікты з розных бакоў і ў розных сферах грамадства.

Дапаможнік на гэты момант ёсць на англійскай мове, а пазней сёлета ён будзе даступны і на армянскай, грузінскай і румынскай мовах. Навучальныя матэрыялы гатовыя да выкарыстання, але іх таксама можна адаптаваць з выкарыстаннем розных крыніц, а метады і дзеянні можна прымяняць да іншых канфліктаў і далікатных тэмаў. Мы спадзяёмся, што дапаможнік і матэрыялы ўрока будуць карысныя настаўнікам у Арменіі, Грузіі, Малдове і за яе межамі.

Вы можаце знайсці дапаможнік онлайн тут.

Навігацыя па ўроках