top
Arrow

«Гістарычная адукацыя ў часы вайны»: варкшоп у Ерэване (Арменія)

Workshop in Eriwan, Armenien "Geschichtsunterricht in Zeiten des Krieges"

Наш другі ў 2023 годзе семінар-варкшоп па развіцці кампетэнцый прайшоў у Арменіі, у Ерэване. У ім прынялі ўдзел 16 педагогаў з розных рэгіёнаў краіны. За тры дні ўдзельніцы і ўдзельнікі прапрацавалі багата ідэй для новага комплексу навучальных матэрыялаў — так званага набору інструментаў, які дазволіць на падставе мультыперспектыўных падыходаў выкладаць такія далікатныя тэмы, як нядаўнія ці няскончаныя канфлікты. Адпаведна месцу правядзення мы засяродзіліся на вызваленчай вайне ў Нагорным Карабаху (Арцаху). З пачаткам ваеннай эскалацыі ў 2020 годзе гэты канфлікт стаў яшчэ больш далікатнай і эмацыянальнай тэмай, і тым складаней гаварыць аб ім на занятках у школе.

Пасля працы на варкшопе нас чакала цікавая пешая экскурсія: мы змаглі ўбачыць Ерэван з незвычайнага боку і пазнаёміцца з рознымі пластамі гарадской гісторыі. Найярчэйшыя ўражанні мы атрымалі ад наведвання раёна Конд. Перадыхнуць у гэты спякотны дзень мы спыніліся ў цяністым двары будынка, які аказаўся былой мячэццю, — у Ерэване ёсць цяпер ўсяго адна дзейная мячэць. Вялікі дзякуй нашым цудоўным мясцовым каардынатаркам і эксперткам Лусіне Харацьян і Шушанік Сарацікян, а таксама вядоўцы варкшопа Баяне Дуйкавіч-Благоевіч за цікавыя заданні і правакацыйныя пытанні!

Навігацыя па ўроках