top
Arrow

«Гістарычная адукацыя ў часы вайны»: варкшоп у Кішынёве (Малдова)

«Гістарычная адукацыя ў часы вайны»: варкшоп у Кішынёве (Малдова)

Летам 2023 года мы арганізуем у Арменіі, Грузіі і Малдове тры практычныя семінары-варкшопы на тэму «Гістарычная адукацыя ў часы вайны», у рамках якіх будзем разам з педагогамі распрацоўваць інструменты і развіваць кампетэнцыі, неабходныя для выкладання такіх далікатных тэм, як нядаўнія ці няскончаныя канфлікты.

Наш першы варкшоп прайшоў у Малдове, у Кішынёве. Прадстаўніца асацыяцыі «Еўракліо» з рэгіёна Заходніх Балкан правяла шэраг заняткаў, прысвечаных працы з асабістымі крыніцамі, гісторыі вайны на Балканах пры распадзе Югаславіі і досведу, які яны з калегамі назапасілі пры выкладанні тэм, звязаных з гэтым шматмерным канфліктам. На працягу трох дзён 20 педагогаў з усёй Малдовы абмяркоўвалі задачы і складанасці пры вывучэнні на занятках такіх канфліктаў, як Прыднястроўская вайна, а таксама ўжытак розных крыніц у выкладанні гісторыі.

Мы наведалі кішынёўскія месцы памяці, такія як мемарыяльныя комплексы «Вечнасць» і «Могілкі герояў», а яшчэ пакаштавалі традыцыйных малдоўскіх страў і віна ў вінарні Аскані.

У выніку варкшопа будзе канцэптуальна падрыхтаваны, а потым супольна з удзельніцамі і ўдзельнікамі створаны набор інструментаў, каб дапамагчы настаўнікам у выкладанні няпростай тэмы сучасных канфліктаў.

Навігацыя па ўроках