top
Arrow

«Паралелі памяці» на Еўрапейскіх днях інавацый у гістарычнай адукацыі

«Паралелі памяці» на Еўрапейскіх днях інавацый у гістарычнай адукацыі

10 сакавіка 2023 года кіраўнік праектаў «Паралелі памяці» (ПП) Маркус Чавас і амбасадарка ПП Ірына Кашталян прэзентавалі праграму «Паралелі памяці» на Еўрапейскіх днях інавацый у гістарычнай адукацыі, трохдзённай канферэнцыі для спецыялістаў і экспертаў у галіне гістарычнай адукацыі.

На канферэнцыі, якая прайшла ў Доме еўрапейскай гісторыі ў Бруселі, мы прадставілі гісторыю ініцыятывы, а таксама наш новы метадычны дапаможнік (размешчаны на нашым сайце) і, у прыватнасці, фрагмент урока аб помніках ахвярам Катынскага расстрэлу.

Інфармацыя аб праграме «Паралелі памяці» цяпер таксама ўключана ў «Лічбавы хаб» HISTOLAB, базу звестак для экспертаў і арганізацый гістарычнай адукацыі, якая дазваляе знаходзіць патэнцыйных партнёраў па праектах.

HISTOLAB — супольная ініцыятыва Еўрапейскага саюза і Рады Еўропы, мэта якой — даць новыя імпульсы развіццю гістарычнай адукацыі, канцэнтруючы інавацыйныя ідэі ў выкладанні гісторыі.

Навігацыя па ўроках