Паважаны наведвальнік,
Рады вітаць вас на новым сайце Confronting Memories! На гэтым сайце вы знойдзеце мноства карысных рэсурсаў, якія дапамогуць вам у вашай працы, калі вы настаўнік гісторыі, які шукае вучэбныя заняткі і натхненне, вучань, які хоча даведацца крыху больш пра некаторыя тэмы Другой сусветнай вайны, ці той, хто цікавіцца гістарычнай адукацыяй.
Перш за ўсё, у нас ёсць нашы матэрыялы ўрока. Гэтыя матэрыялы, прысвечаныя розным аспектам Другой сусветнай вайны, былі створаны ў 2020 і 2021 гадах міжнароднымі камандамі настаўнікаў з Беларусі, Германіі, Малдовы, Польшчы, Расіі і Украіны. Гэта гарантуе, што наша мэта мультыперспектыўнасці – прадстаўленне і выхаванне разумення і ўспрымальнасці да розных пунктаў гледжання па-за межамі нацыянальных апавяданняў – была дасягнута. Паглядзіце наш кароткі рэкламны ролік, каб даведацца больш пра стварэнне матэрыялаў.
Матэрыялы для ўрокаў размеркаваны па тэмах, і для кожнай тэмы ёсць 45- і 90-хвілінны план урока з усімі неабходнымі матэрыяламі, у тым ліку рабочыя лісты, крыніцы і дадатковыя матэрыялы. Не саромейцеся адаптаваць планы і заняткі ў адпаведнасці з вашымі асабістымі патрэбамі і патрэбамі вашай групы. Апроч матэрыялаў для ўрокаў, у нас ёсць відэаматэрыялы (з суправаджальнымі практыкаваннямі) для выкарыстання ў класе. Калі вы выкарыстоўваеце нашыя матэрыялы, мы будзем радыя пачуць ваш водгук! З намі можна звязацца па электроннай пошце ці праз Twitter і Facebook.
Наша выстава “Розныя войны”, распрацаваная ў 2016 годзе, таксама была аблічбаваная і даступная для прагляду на сайце. Выстава прысвечана прадстаўленню Другой сусветнай вайны ў нацыянальных школьных падручніках Чэхіі, Германіі, Італіі, Літвы, Польшчы і Расіі і стала штуршком да стварэння ўласных матэрыялаў для ўрокаў.
Сачыце за нашым бягучым праектам “Talking History, Talking Future” у раздзеле навін на сайце, а таксама сачыце за надыходзячымі падзеямі. Гэты праект ажыццяўляецца пры падтрымцы МЗС Германіі і ЕС.