top
Arrow

Канфлікты памяці

DECORATIVE ICON
13-18 гады
DECORATIVE ICON
10 хвілін

Кароткаметражны фільм «Канфлікты памяці: 75 гадоў пасля заканчэння Другой сусветнай вайны ў Еўропе» (працягласць 9 хв. 26 сек.) выйшаў 7 мая 2020 года і быў прымеркаваны да 75-й гадавіны заканчэння Другой сусветнай вайны ў Еўропе. Здымкі фільма прайшлі ў трох месцах памяці, звязаных з Другой сусветнай вайной: на Мемарыяле памяці забітых яўрэяў Еўропы ў Берліне, на паўвостраве Вестэрплатэ ў Гданьску і ў Музеі Перамогі ў Маскве. Асноўная мэта фільма – паказаць, як па-рознаму памятаюць Другую сусветную вайну ў розных краінах, вайну, якая па-ранейшаму застаецца адной з самых балючых, неадназначных падзей у памяці народаў і краін Еўропы.

Выкладчыкі і работнікі сферы адукацыі могуць выкарыстоўваць фільм у якасці асновы для абмеркавання з навучэнцамі як частку комплексу матэрыялаў, накіраваных на пашырэнне ведаў і разумення выкладчыкамі і навучэнцамі факту рознага «афіцыйнага» прадстаўлення/падачы тэмы Другой сусветнай вайны ў залежнасці ад краіны.

Фільм даступны па спасылцы: https://www.youtube.com/watch?v=5AszZdNuP_A

https://youtube.com/watch?v=5AszZdNuP_A
Навігацыя па ўроках