Мэта
Садзейнічаць вывучэнню культуры памяці пра падзеі Другой сусветнай вайны ў Беларусі, Германіі, Расіі і Польшчы.
Садзейнічаць вывучэнню культуры памяці пра падзеі Другой сусветнай вайны ў Беларусі, Германіі, Расіі і Польшчы.
-> Вызначыць значэнне паняццяў «памяць», «культура памяці», «мемарыялізацыя», «камемарацыя»;
-> Прааналізаваць прадстаўленне памяці пра вайну ў розных краінах праз аналіз падручнікаў;
-> Садзейнічаць фармаванню разумення важнасці агульнаеўрапейскай памяці (маюцца на ўвазе актыўныя спосабы памяці), што дазволіць сумесна вырашаць праблемы сучаснасці на аснове вывучэння агульнаеўрапейскага мінулага.
Iндывідуальная, парная, групавая, франтальная.
Гутарка, міні-лекцыя, «ІНСЭРТ», кейс-метад, праблемна-арыентаваны метад, мульсэнсaрны аналіз, дыскусія.
Праектар, фліпчарт з паперай, маркеры, гаджэты з выхадам у інтэрнэт (пры неабходнасці прыносяць самі ўдзельнікі), раздатачны матэрыял.
Паўтарэнне тэмы «Другая сусветная вайна» ў падручніку па гісторыі.
Матэрыялы для выкарыстання ў залежнасці ад здольнасцей навучэнцаў і фактару часу:
Праблематыка / тэма | Метады вывучэння | Формы работы | Працягласць |
Што такое памяць? | Гутарка | Франтальная | 5 хвілін |
Культура памяці | Міні-лекцыя | Франтальная | 5 хвілін |
Праблематыка / тэма | Метады вывучэння | Формы работы | Працягласць |
Аналіз зместу школьных падручнікаў праз выставу «Розныя войны» | «ІНСЭРТ» | Парная | 10 хвілін |
Мемарыялізацыя як спосаб адлюстравання культуры памяці | Кейс-метад | Групавая | 10 хвілін |
Агульнаеўрапейская памяць | Праблемна-арыентаваны метад, мультысэнсaрны аналіз | Групавая, франтальная | 10 хвілін |
Праблематыка / тэма | Метады вывучэння | Формы работы | Працягласць |
Што адбываецца з памяццю з цягам часу? | Дыскусія | Індывідуальная | 5 хвілін |
Што такое памяць?
5 хвілін
Настаўнік прапануе навучэнцам разгледзець наступныя пытанні:
Чаканы вынік: навучэнцы прыходзяць да высновы аб тым, што памяць – гэта не проста ўспаміны; памяць – гэта пэўны канструкт, які фармуецца пад уздзеяннем мноства фактараў і грае важную ролю ў нашым успрыманні не толькі мінулага (таго, што адбылося даўно ці адносна нядаўна), але і сучаснасці.
Культура памяці
5 хвілін
Настаўнік праводзіць міні-лекцыю на тэму «Гістарычная памяць і культура памяці», галоўная мэта якой – знаёмства навучэнцаў з ключавымі паняццямі, якія дазваляюць правесці аналіз культуры памяці ў розных краінах. Зыходзячы са зместу міні-лекцыі, навучэнцы ствараюць на фліпчарце дыяграму, адзначаюць паказчыкі для аналізу культуры памяці ў той ці іншай краіне. Такія паказчыкі могуць уключаць помнікі і мемарыяльныя мясціны, школьныя падручнікі па гісторыі і навуковыя публікацыі, памятныя дні і даты, камемаратыўныя мерапрыемствы, грамадскія дыскусіі і інш.
Аналіз зместу школьных падручнікаў праз выставу «Розныя войны»
10 хвілін
Навучэнцы:
-> Знаёмяцца з матэрыяламі выставы «Розныя войны» (постары на тэму «Памяць»);
-> Запаўняюць параўнальную табліцу і пазначаюць інфармацыю адмысловымі знакамі, выкарыстоўваючы метад «ІНСЭРТ»:
V «Я гэта ведаю»;
+ «Гэта новая інфармацыя для мяне»;
– «Я думаў(ла) па-іншаму; гэта супярэчыць таму, што я ведаў(ла)»;
? «Гэта мне незразумела; мне патрэбныя тлумачэнні, удакладненні настаўніка».
Параметры | Беларусь | Расія | Польшча | Германія |
Пра каго памятаюць і што памятаюць? (Прыклады.) | ||||
Як памятаюць і для чаго? Ці ёсць крытычнае асэнсаванне людзьмі? | ||||
Якія падзеі розных нацыянальных гісторый паўплывалі на культуру памяці ў 1945—2020 гг.? | ||||
Якія этапы фармавання культуры памяці? | ||||
Як такая культура памяці ўплывае на светапогляд і фармаванне сістэмы каштоўнасцей у моладзі? | ||||
Выснова: |
Мемарыялізацыі як форма адлюстравання культуры памяці
10 хвілін
Паказ фатаграфій помнікаў з чатырох краін:
Задача навучэнцаў – вызначыць:
Агульнаеўрапейская памяць
10 хвілін
Навучэнцаў дзеляць на тры групы, кожная з якіх атрымлівае для вывучэння адну з трох фатаграфій помнікаў (заўвага: навучэнцам не паведамляюць назвы гарадоў, у якіх устаноўлены помнікі).
Задача навучэнцаў:
Правесці мультысэнсaрны аналіз помнікаў, скончыўшы сказы:
«На фотаздымку я бачу... » – Што я пытаюся ў сябе, калі гляджу на здымак? (Прадметы хатняга інтэр’еру, разбіты стол, крэсла, якое ўпала, мноства пустых крэслаў на плошчы, рэчы без людзей. Чаму гэтыя рэчы разламаныя або размешчаны на плошчы на вялікай адлегласці адна ад адной?)
«Я адчуваю пах...» (Хатняй ежы або, наадварот, пылу.)
«Я чую...» (Абсалютную цішыню, таму што ў доме, дзе знаходзіліся гэтыя рэчы, больш нікога няма. Ці, магчыма, стрэлы, тупат ботаў, гучныя загады мужчын, крыкі жанчын, дзіцячы плач, грукат мэблі – усё, што адбылося тут, пасля чаго дом і сямейны асяродак апусцелі.)
«Я адчуваю...» (З аднаго боку, небяспеку, страх, бяду, чалавечыя пакуты, надзею на выратаванне. Я перажываю з-за таго, што тут адбылося або павінна адбыцца. З іншага боку, ведаючы, што ўжо адбылося, я адчуваю боль людзей, выгнаных з хаты і скіраваных на смерць. Я адчуваю смутак па нявінна загінулых і адчуваю горыч ад таго, што сем’і былі падзеленыя, а людзі страцілі сваіх родных і блізкіх.)
«Я баюся, што...» (Падзеі могуць паўтарыцца, такая трагедыя можа адбыцца з любой сям’ёй і інш.)
«Я спадзяюся, што...» (Хаця б хто-небудзь з членаў сям’і, пацярпелай падчас вайны, выжыў і змог вярнуцца. Памяць аб загінулых людзях захоўваецца ў іх сям’і / горадзе, людзі не былі проста забітыя і забытыя. Халакост і іншыя злачынствы супраць чалавечнасці Другой сусветнай вайны ніколі не паўторацца.)
Прадставіўшы вынікі працы ў групах усяму класу, навучэнцы павінны выканаць наступныя заданні ў фармаце сумеснага абмеркавання:
Пасля завяршэння працы настаўнік прапануе навучэнцам успомніць / даведацца / прапанаваць месцы памяці ў Еўропе, якія маглі б быць месцамі агульнаеўрапейскай памяці пра падзеі Другой сусветнай вайны, дзе прадстаўнікі розных краін маглі б сустракацца і весці дыялог для вырашэння праблем сучаснасці, захоўваючы памяць аб мінулым.
У якасці дадатковага або хатняга задання: прапануйце прыдумаць праект таго, як мог бы выглядаць агульнаеўрапейскі помнік, прысвечаны захаванню памяці пра Другую сусветную вайну. Каму б ён быў прысвечаны? Як ён можа выглядаць? (Вуснае апісанне або малюнак навучэнцаў.) З якіх матэрыялаў зроблены? Дзе ён можа быць усталяваны? Калі прадстаўнікі розных краін маглі б збірацца там? З якой мэтай праходзілі б гэтыя сустрэчы? Якія надпісы, звернутыя да відавочцаў вайны і цяперашніх пакаленняў, вы б размясцілі на ім? На якой мове былі б выкананыя гэтыя надпісы?
5 хвілін
Навучэнцы вяртаюцца да дыяграмы, пабудаванай імі ў пачатку ўрока, і дапаўняюць яе з улікам інфармацыі, атрыманай у ходзе занятку, і ўласных разважанняў.
Для рэфлексіі настаўнік прапануе навучэнцам выбудаваць «цытаты памяці» адной сям’і ў правільнай паслядоўнасці і прааналізаваць, што адбываецца з памяццю грамадства з цягам часу.
У якой краіне жыла / магла жыць гэтая сям’я?
Навучэнцы разумеюць, што гэтыя цытаты ўяўляюць сабой словы прадстаўнікоў розных пакаленняў адной і той жа сям’і: 2 – відавочца ваенных падзей, сведка Другой сусветнай вайны (першае пакаленне); 4 – сын / дачка сведкі падзей (другое пакаленне); 1 – унук / унучка сведкі падзей (трэцяе пакаленне); 3 – праўнук / праўнучка сведкі падзей (чацвёртае пакаленне).
Па сутнасці, гэтая сям’я магла жыць у любой краіне Еўропы: гарады Польшчы і СССР на першых этапах вайны, а таксама нямецкія гарады на заключным этапе вайны пацярпелі ад моцных бамбардзіровак, у выніку якіх людзі страцілі жыллё, а сем’і – блізкіх. Такім чынам, навучэнцы разумеюць: памяць пра вайну ва ўсіх людзей – агульная, нягледзячы на тое, што кожная краіна мае ўласную гісторыю вайны са сваімі ўдзельнікамі, паваротнымі датамі, важнымі падзеямі. Пасля размяшчэння «цытат памяці» ў дакладнай храналагічнай паслядоўнасці становіцца відавочна, што чым далей ад чалавека апісаныя падзеі, тым менш ён / яна пра іх ведае / памятае, а гэта з часам можа прывесці да поўнай страты памяці як у сям’і, так і ў сусветнай супольнасці ў цэлым. Агульнаеўрапейская памяць пра падзеі Другой сусветнай вайны – платформа для міжнароднага дыялогу і мірнага ўрэгулявання канфліктаў у сучасным свеце, а «забыванне» (забыццё) або страта такой памяці можа прывесці ў будучыні да паўтарэння гуманітарных катастроф у выніку вайны.
Навучэнцы прымацоўваюць свае стыкеры побач з раўнаннем «Захаванне памяці ў сучаснасці = Непаўтарэнне мінулага (“Ніколі больш”)»: згодны – стыкер белага колеру, не згодны – стыкер сіняга колеру. Пажадана, каб навучэнцы зрабілі надпісы на стыкерах пра тое, што яны вынеслі для сябе з урока.
Выстава «Розныя войны»
Фотаздымкі помнікаў з чатырох краін
Помнікі