Праграма «Паралелі памяці» і Грузінская асацыяцыя выкладчыкаў гісторыі (ГАВІ) сумесна арганізавалі гэтае публічнае мерапрыемства на базе Еўрапейскай школы ў Тбілісі. Дыскусія была прысвечана наступным пытанням.
- У чым палягаў этнічны аспект канфрантацыі паміж Грузіяй і Абхазіяй, Грузіяй і Паўднёвай Асетыяй і як нам гаварыць пра гэта на занятках?
- Якія наратывы і крыніцы трэба ўключаць у падручнікі гісторыі? Якія дадатковыя рэсурсы нам спатрэбяцца, каб пераадолець непаразуменне паміж варагуючымі бакамі?
- Які падыход да выкладання гісторыі варта прызнаць найбольш спрыяльным з гледзішча развязвання канфліктаў?
У дыскусіі ўдзельнічалі:
Георгі Кікнадзэ, гісторык, прафесар Еўрапейскага ўніверсітэта (Грузія),
Лела Какашвілі, настаўніца гісторыі ў публічнай школе № 9 горада Горы,
Аміран Джамагідзэ, спецыяліст у галіне гістарычнай адукацыі, трэнер, дацэнт, настаўнік гісторыі ў Тбіліскай класічнай гімназіі.
Вядоўца:
Нана Цыхіставі, гісторык, прафесарка Новай ВНУ (NEWUNI)
Гэта першая публічная дыскусія, якая прайшла ў рамках праекта «Гістарычная адукацыя ў часы вайны». Разам з партнёрамі з Арменіі, Грузіі і Малдовы мы вядзём супрацоўніцтва з настаўніцамі і настаўнікамі гісторыі з гэтых краін, працуючы над пытаннямі выкладання гісторыі ва ўмовах нядаўніх ці няскончаных канфліктаў. Дзве наступныя дыскусіі адбудуцца ўвосень 2023 года у Кішынёве і Ерэване.