top
Arrow

«Гістарычная адукацыя ў часы вайны»: варкшоп у Кішынёве (Малдова)

29.06.2023 - 01.07.2023, 12:00

афлайн

Мерапрыемства завершана

Размяшчэнне:
Кішынёў, Малдова

«Историческое образование во времена войны»: семинар в Кишиневе (Молдова)

Летам 2023 года мы арганізуем у Арменіі, Грузіі і Малдове тры практычныя семінары-варкшопы на тэму «Гістарычная адукацыя ў часы вайны», у рамках якіх будзем разам з педагогамі распрацоўваць інструменты і развіваць кампетэнцыі, неабходныя для выкладання такіх далікатных тэм, як нядаўнія ці няскончаныя канфлікты.

Першы варкшоп прайшоў у Малдове, у Кішынёве. Прадстаўніца асацыяцыі «Еўракліо» з рэгіёна Заходніх Балкан правяла шэраг заняткаў, прысвечаных працы з асабістымі крыніцамі, гісторыі вайны на Балканах пры распадзе Югаславіі і досведу, які яны з калегамі назапасілі пры выкладанні тэм, звязаных з гэтым шматмерным канфліктам.

У выніку варкшопа будзе канцэптуальна падрыхтаваны, а потым супольна з удзельніцамі і ўдзельнікамі створаны набор інструментаў, каб дапамагчы настаўнікам у выкладанні няпростай тэмы сучасных канфліктаў.

Навігацыя па ўроках